Top.Mail.Ru
270

18 ліпеня стартаваў прыём дакументаў у каледжы

Для абітурыентаў з базавай адукацыяй на навучанне за кошт сродкаў бюджэту вызначаны тэрмін з 18 ліпеня па 1 жніўня, на платнай аснове — па 12 жніўня. Выпускнікі з атэстатам аб сярэдняй адукацыі будуць падаваць дакументы з 18 ліпеня па 6 жніўня, на платнай аснове — з 18 ліпеня па 14 жніўня. 



Як сказала намеснік начальніка ГУ—начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Аляксандра Пятрова, у гэтым годзе для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі (ССА) плануецца прыняць 38,6 тысяч чалавек. Пры гэтым для атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту ў дзённай форме плануецца залічыць 28,3 тысячы чалавек. 

Аляксандра Пятрова таксама адзначыла, што колькасць устаноўленых заснавальнікамі УССА для прыёму у 2025 годзе месцаў для атрымання ССА на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі павялічылася і складае 6,9 тысяч месцаў супраць 5,9 тысяч у 2024-м.

— Мэтавы конкурс праводзіцца ў агульныя даты. Таму ва ўстаноўленыя тэрміны абітурыенты звяртаюцца ў арганізацыю і заключаюць з ёй дагавор. Затым яго разам з пакетам іншых неабходных дакументаў прыносяць у каледж і ўдзельнічаюць у асобным конкурсе для мэтавікоў, — патлумачыла яна. 

Сёлета у напрамку ССА ажыццяецца прыём па новых для нас спецыяльнасцях: «Кузаўны рамонт транспартных сродкаў», «Тэхнічная эксплуатацыя мультымедыйных сістэм», «Выхаваўчая праца», «Дызайн гукавога асяроддзя» , «Праграмна-тэхнічнае забеспячэнне лічбавых прылад».

У цяперашнюю ўступную кампанію абітурыентаў чакаюць 160 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы ПТА. Для атрымання ПТА плануецца прыняць 28 тысяч чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту — 27,8 тысяч, пры гэтым для атрымання адукацыі ў дзённай форме плануецца залічыць 26,9 тысяч чалавек. 

Акрамя таго, прадугледжаны прыём 245 чалавек па завочнай і 806 — па вячэрняй і 15 чалавек па дыстанцыйнай формах атрымання адукацыі.

И у гэтым напрамку ёсць новае — пяць кваліфікацый, яких раней и у нас не было —у Нараўлянскім дзяржаўным і Бабруйскім дзяржаўным гандлёва-эканамічным каледжах будуць рыхтаваць вытворцаў мармеладна-пасцілачных вырабаў. Кваліфікацыі аператара аўтаматычнай лініі па вытворчасці керамічных вырабаў, а таксама ліцейшчыка санітарна-будаўнічых вырабаў могуць атрымаць выпускнікі Мінскага дзяржаўнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М. Кедышкі. Мінскі дзяржаўны каледж тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва будзе рыхтаваць слесараў-электрыкаў па абслугоўванні і рамонце эскалатараў, а Віцебскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж — слесараў па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў.

Алена ВІНАГРАДАВА.

Фота Виктара ІВАНЧЫКАВА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю