Top.Mail.Ru
239

31-гадовы жыхар Бабруйска быў затрыманы пры спробе рэалізаваць наркатычнае рэчыва ў Кіраўску

Падзарабіць на наркотыках не атрымалася

— Незаконную падпрацоўку бабруйчанін, у якога на рахунку было ўжо 7 судзімасцяў, знайшоў у інтэрнэце, але хутка трапіў у поле зроку аператыўнікаў, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — Як высветлілі судовыя эксперты Бабруйскага міжраённага аддзела ДКСЭ, канфіскаванае ў бабруйчаніна рэчыва змяшчала асабліва небяспечны псіхатроп альфа-PVP. Акрамя таго, па месцы яго жыхарства былі знойдзены кілаграмовы пакет з невядомым парашком, электронныя шалі і скрутак фольгі. Па выніках экспертызы ўстаноўлена, што парашок змяшчае небяспечнае псіхатропнае рэчыва 4-CMC.

Судом Бабруйскага раёна і горада Бабруйска абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 11 гадоў у папраўчай калоніі строгага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў. Акрамя гэтага, фігурант павінен кампенсаваць у даход дзяржавы атрыманы злачынным шляхам прыбытак.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю