Top.Mail.Ru

5 чэрвеня ў Беларусі завяршылася асноўнае цэнтралізаванае тэсціраванне

У гэты дзень абітурыенты пісалі тэсты па фізіцы, хіміі, грамадазнаўстве і гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. На пункты правядзення ЦТ прыбылі 32,7 тысяч чалавек. З іх выбралі фізіку — 12,9 тысяч абітурыентаў, гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі — 8,1 тысяч, хімію — 6,5 тысяч і грамадазнаўства — 5,2 тысяч чалавек.


У Міністэрстве адукацыі паведамілі, што 4 абітурыенты не змаглі працягнуць тэставанне па стане здароўя. Парушылі правілы і былі выдаленыя з аўдыторыі 10 чалавек.

Уступная кампанія ў ВНУ краіны падайшла да свойго завяршальнага этапу — засталіся рэзервовыя дні для тых, хто па ўважлівай прычыне не змог здаць ЦТ у асноўныя. Астатнім трэба дачакацца вынікаў, канчаткова вызначыцца з выбарам і падаваць дакументы ў прыёмную камісію.

Нагадваем, што тэрміны прыёму дакументаў для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі, прызначаныя наступныя:

  1. з 12 па 17 ліпеня — у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі (УВА) за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове;
  2. з 12 па 19 ліпеня — у прыёмную камісію нясуць дакументы абітурыенты, якія плануюць навучанне на вочнай (дзённай) форме па наступных напрамках адукацыі: «Сельская гаспадарка», «Ветэрынарыя», «Рыбная гаспадарка» і "Ахова працы "(за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове), а таксама па ўсіх спецыяльнасцях у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС і Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін падачы дакументаў з 12 па 14 ліпеня вызначаны для выпускнікоў профільных класаў сярэдніх школ, Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і пераможцаў (дыпломы I, II, III ступені) універсітэцкіх алімпіяд.

Алена ВИНАГРАДАВА

Фота Лизаветы ГОЛАД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю