Навiны
Саюзныя парламентарыі абмяркуюць ход работы па рэфармаванні СМІ Саюзнай дзяржавы
Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі пройдзе 8 снежня ў Маскве, паведамілі БелТА ў прэс-службе сходу.
У Беларусі ўстаноўлены парадак ацэнкі дзелавой рэпутацыі аўдытараў
Урадам прынята пастанова «Аб атэстацыі, пацвярджэнні кваліфікацыі, дзелавой (прафесійнай) рэпутацыі ў сферы аўдытарскай дзейнасці». Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Крутой расказаў пра перспектывы развіцця сельскай гаспадаркі Магілёўскай вобласці на найбліжэйшую пяцігодку
Сёння ў час рабочай паездкі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога ў Магілёўскую вобласць на базе Мсціслаўскага райвыканкама прайшла нарада, прысвечаная асноўным пытанням функцыянавання і перспектыўнага развіцця аграпрамысловага комплексу рэгіёна на найбліжэйшую пяцігодку, паведаміла БелТА.
Паэты з Беларусі ўдзельнічалі ў маскоўскім фестывалі
«Поющие письмена» — штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, які праводзіцца амаль два дзесяцігоддзі.
Больш за 1,3 тыс. заявак паступіла для ўдзелу ў новым сезоне праекта «100 ідэй для Беларусі»
Больш за 1,3 тыс. заявак паступіла для ўдзелу ў 15-м сезоне Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», паведаміла БелТА начальнік аддзела інфармацыйных і лічбавых камунікацый Цэнтральнага камітэта БРСМ Анжаліка Яўных.
У Кітаі пашыраецца імгненны рознічны гандаль
Кітайскі рынак электроннай камерцыі перажывае новую рэвалюцыю. Калі звычайная дастаўка тавараў займае адзін-два дні, то паслугі імгненнага рознічнага гандлю дазваляюць атрымаць заказ усяго за 20—30 хвілін, паведаміла «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Вальфовіч: Супрацоўніцтва ў сферы бяспекі — драйвер беларуска-в’етнамскіх адносін
Працягваецца візіт беларускай дэлегацыі на чале з Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам у Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам, паведамляе БелТА.
Эксперт: візіт Кіраўніка дзяржавы перафарматаваў паняцце далёкай дугі — гэта цяпер значна шырэй
Такое меркаванне карэспандэнту zviazda.by выказаў старшыня праўлення таварыства «Веды» Аляксей АЎДОНІН, каменціруючы працяглую камандзіроўку Кіраўніка дзяржавы.
«Фарміраванне асобы і выклікі часу». Калядныя чытанні адкрыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы
XI Беларускія адукацыйныя Калядныя чытанні «Асвета і сучаснасць: фарміраванне асобы і выклікі часу» адкрыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы, перадае БелТА.
З якімі пытаннямі звяртаюцца выбаршчыкі да вядомага ўрача і дэпутата
Кожны з парламентарыяў, акрамя падрыхтоўкі законапраектаў і разгляду іх на парламенцкіх сесіях, як мінімум адзін тыдзень у месяц праводзіць у сваёй выбарчай акрузе. І гэты тыдзень, адзначае член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Георгій Хлябовіч, звычайна насычаны рознымі падзеямі і камунікацыяй з выбаршчыкамі, у тым ліку вырашэннем праблем, з якімі звяртаюцца людзі. Паколькі яго Баранавіцкая сельская акруга № 7 уключае тры раёны, то ў кожным з іх дэпутат абавязкова праводзіць асабісты прыём, адну прамую тэлефонную лінію на тры раёны, сустракаецца з рабочымі калектывамі і моладдзю. Народны выбраннік у інтэрв’ю карэспандэнту «Звязды» падрабязна і шчыра расказаў пра галоўныя аспекты работы ў сваёй акрузе.