Навiны
У Палацы Незалежнасці пабывалі чарговыя госці — супрацоўнікі Беларускай чыгункі і выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава
Размешчаны ў цэнтры сталіцы, у так званым патрыятычным квартале, Палац Незалежнасці, магчыма, самы папулярны сімвал суверэннай беларускай дзяржаўнасці і экскурсійная пляцоўка нашай краіны. 6 жніўня з яго чарговымі наведвальнікамі на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці пабывала карэспандэнт «Звязды».
Палкоўнік Уладзімір Голубеў назначаны намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС па тыле
Палкоўнік Уладзімір Голубеў назначаны намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў па тыле - начальнікам тылу. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 жніўня, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве УСК па Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэта па Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 6 жніўня, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Будынак II стагоддзя выявілі археолагі недалёка ад Калізея
У Італіі археолагі выявілі недалёка ад Калізея будынак II стагоддзя з мазаікамі і фрэскамі, які, магчыма, служыў казармамі для старажытнарымскіх пажарных.
Падрабязнасці сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Алжыра
Паcля абнадзейлівай і сур’ёзнай размовы з Прэзідэнтам нашай краіны Дзяржаўны міністр, міністр замежных спраў, па справах нацыянальных абшчын за мяжой і афрыканскіх спраў Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Ахмед Атаф усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску. Затым кіраўнік алжырскай дэлегацыі сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым. Падчас перагавораў кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падрабязна абмеркавалі перспектывы далейшага двухбаковага супрацоўніцтва.
Прамыя тэлефонныя лініі правядуць 8 жніўня аблвыканкамы і Мінгарвыканкам
Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам правядуць 8 жніўня прамыя тэлефонныя лініі, паведамляе БелТА.
«Пульс краіны» — у Гродне і Брэсце
Дзякуючы рэспубліканскаму інфармацыйна-асветніцкаму праекту «Пульс краіны: факты, трэнды, сэнсы», які стартаваў гэтым летам, жыхары розных куткоў краіны маюць магчымасць сустрэцца з медыйнымі экспертамі, выслухаць іх меркаванні па актуальных праблемах, задаць пытанні, якія хвалююць.
Добра падрыхтавацца да новага навучальнага года дапамагаюць і прафсаюзы
У Магілёве ўшанавалі памяць свайго нябеснага заступніка
Сёння, 6 жніўня, Беларуская праваслаўная царква ўшаноўвае памяць cвяціцеля Георгія Каніскага, асветніка, таленавітага прапаведніка, філосафа і дыпламата, адну з ключавых фігур у гісторыі праваслаўя на беларускіх землях XVIII стагоддзя.
Інвестыцыі і АПК. Форум у кітайскай правінцыі Ляанін быў прысвечаны развіццю супрацоўніцтва з Беларуссю
Беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у форуме «Дзелавая сустрэча па супрацоўніцтве прадпрыемстваў правінцыі Ляанін з Рэспублікай Беларусь», які адбыўся ў горадзе Шэньян кітайскай правінцыі Ляанін. Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.