Навiны
Вершы Янкі Купалы на в’етнамскай мове прадставілі на Міжнародным фестывалі ў Ханоі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам Уладзімір Баравікоў і супрацоўнікі дыпламатычнай місіі прынялі ўдзел у 13-м Міжнародным гастранамічным фестывалі ў горадзе Ханой, паведамляе БелТА.
Кітайскі робат устанавіў сусветны рэкорд Гінеса па далёкасці хады
Чалавекападобны робат Android A2 кітайскай вытворчасці трапіў у кнігу сусветных рэкордаў Гінеса, пераадолеўшы дыстанцыю ў 106 км 286 м без прыпынкаў, перадае «Сіньхуа».
Шайба Шаранговіча дапамагла «Калгары» атрымаць перамогу ў матчы НХЛ
Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.
Прагрэсіўную шкалу падаходнага падатку могуць перагледзець у Беларусі
Прагрэсіўную шкалу падаходнага падатку могуць перагледзець у Беларусі. Гэта прадугледжана законапраектам «Аб змяненні законаў» (па пытаннях падатковых праваадносін), які прыняты сёння дэпутатамі ў першым чытанні, паведамляе БелТА.
«Расію сапраўды пачулі». ЗША падрыхтавалі новы план завяршэння канфлікту ва Украіне. Якія яго шанцы на поспех?
Расія і ЗША ўзгаднілі праект спынення баявых дзеянняў на Украіне. Па даных амерыканскіх СМІ, дакумент уключае 28 пунктаў — ад прызнання Крыма і Данбаса да скарачэння Узброеных сіл Украіны і афіцыйнага статусу рускай мовы ў краіне. Пры гэтым ні Украіна, ні Еўрапейскі саюз не ўдзельнічалі ў яго падрыхтоўцы і, мяркуючы па ўсім, гатовы супраціўляцца яго прасоўванню. Якія ж палажэнні могуць стаць асновай будучага ўрэгулявання і як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер ціснуць на Украіну для заключэння міру?
У ЕАБР патлумачылі прычыну росту ВУП Беларусі
ВУП нашай краіны вырас на 1,5 % у студзені — кастрычніку 2025 года. На гэта звяртаюць увагу аналітыкі ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Як у Асіповіцкім раёне перадаюцца вопыт і любоў да справы
Дынастыямі ганарацца. Калі яны ёсць на прадпрыемстве, значыць, яно ўстойлівае, надзейнае, стабільна развіваецца. У Асіповіцкім раёне мы сустрэліся з прадстаўнікамі некалькіх дынастый. Што стала матывацыяй для некалькіх пакаленняў трымацца за адно і тое ж месца працы, даведаліся з першых вуснаў.
Больш як 204 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
З пачатку года ў Беларусь прыбылі 204 118 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу, паведамляе БелТА.
Цела мужчыны знайшлі ў Прыпяці ў Жыткавіцкім раёне
Цела мужчыны знайшлі ў рацэ Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, паведамляе БелТА.
Колькі каштуе паляванне на мядзведзя і рысь, расказалі ў БТПР
Колькі ў Беларусі каштуе паляванне на мядзведзя і рысь і якія першыя вынікі, расказаў начальнік упраўлення палявання, рыбалоўства і турызму Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Сяргей Цэбрук, паведамляе БелТА.