Навiны
Аналітыкі ЕАБР назвалі прычыны павелічэння золатавалютных рэзерваў Беларусі
Золатавалютныя рэзервы нашай краіны зноў падраслі. На гэта звяртаюць увагу аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе.
На МТЗ ёсць працоўная дынастыя, агульны стаж якой больш за 200 гадоў
Высокая рэпутацыя кожнага прадпрыемства — гэта вынік шматгадовай і самаадданай працы адказных спецыялістаў. Многія работнікі ААТ «Мінскі трактарны завод» працуюць тут не адзін дзясятак гадоў і сталі дастойнымі прадаўжальнікамі сямейных дынастый. Стаж адной з іх, Дзітчанкаў — Шурдзяковых — Высоцкай — Сяўкоўскай, складае больш за 200 гадоў.
Чат-бот Міністэрства ўнутраных спраў «Мы заўсёды побач» цяпер даступны на ўсёй тэрыторыі краіны
Пасля паспяховага тэсціравання ў Мінскай вобласці гэты інструмент, створаны для максімальна простага ўзаемадзеяння грамадзян з праваахоўнымі органамі, быў запушчаны ва ўсіх рэгіёнах.
Прэзідэнт Алжыра падарыў Лукашэнку клінок і арабскі бурнос
Прэзідэнт Алжыра Абдэльмаджыд Тэбун пасля афіцыйных перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы падарыў Аляксандру Лукашэнку клінок і арабскі бурнос. Кадры з цырымоніі абмену падарункамі паказалі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведаміла БелТА.
Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ў Беларусі 31 студзеня
Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ў Беларусі 31 студзеня. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.
У сельгасарганізацыях Беларусі назапасілі 63 % мінеральных угнаенняў ад плана для апрацоўкі глебы
Якія сельскагаспадарчыя работы працягваюцца ў Беларусі, расказалі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Беларускія баскетбалісты выйгралі турнір памяці Уладзіміра Рыжанкова
Баскетбалісты юнацкай зборнай Беларусі другі раз запар сталі пераможцамі міжнароднага турніру памяці Уладзіміра Рыжанкова, які завяршыўся ў Мінску.
Беларускі дабіліся «пацяплення» ад міжнароднага лыжнага саюза
У Ханты-Мансійску завяршыўся другі этап Кубка Садружнасці па біятлоне.
Сяргей Вязовіч: «Галоўная мэта каманды — гэта не спартыўныя вынікі, а рэклама і прасоўванне брэнда МАЗ па ўсім свеце»
Пра працэс стварэння грузавікоў для ралі-рэйдаў расказаў кіраўнік спартыўнай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ, паведамляе БелТА.
Парламенцкая дэлегацыя Кеніі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Кенія на чале са спікерам Сената Амазонам Джэфа Кінгі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі, паведаміла БелТА.