Навiны
Як будуць працаваць паштовыя аддзяленні 6 і 7 студзеня
Днямі адбыўся рэспубліканскі злёт маладых спецыялістаў РУП «Белпошта»
У ім паўдзельнічалі некалькі дзясяткаў юнакоў і дзяўчат, якія прадстаўлялі ўсе абласныя філіялы прадпрыемства. Падобныя падзеі адыгрываюць вялікую ролю ў развіцці кар’еры маладых работнікаў — гэта найлепшая пляцоўка для абмену вопытам і ведамі, знаёмства з новымі тэндэнцыямі і тэхналогіямі. Злёты садзейнічаюць павышэнню прэстыжу прафесіі і матывуюць маладых спецыялістаў на далейшы прафесійны рост.
«Белпошта» з 1 кастрычніка запусціла ўласны маркетплэйс у вопытна-прамысловую эксплуатацыю
Лепшага работніка аб’ектаў паштовай сувязі выбралі ў Беларусі
Традыцыйна рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства работнікаў аб’ектаў паштовай сувязі збірае дзясяткі людзей галіны з усёй краіны. Арганізатарамі выступаюць Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі і РУП «Белпошта».
Паштальён са Слаўгарада Святлана Шэдава адзначана на рэспубліканскім узроўні
На абслугоўванні паштальёна мотадастаўкі Слаўгарадскага ўчастка паштовай сувязі Святланы Шэдавай 17 населеных пунктаў і дзве гарадскія вуліцы ў райцэнтры.
Мінсувязі выпусціць у абарачэнне паштовыя маркі з серыі «Жывёлы, якія зніклі з тэрыторыі Беларусі»
19 мая 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціць у абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Жывёлы, якія зніклі з тэрыторыі Беларусі», паведамілі ў РУП «Белпошта».
«Белпошта» папярэджвае аб новай схеме махлярства
У Беларусі зафіксавана новая ашуканская схема, у якой зламыснікі выдаюць сябе за прадстаўнікоў РУП «Белпошта». Ашуканцы рассылаюць SMS-паведамленні з фішынгавымі спасылкамі, сцвярджаючы, што дастаўка пасылкі немагчымая з-за адсутнасці адрасу, і прапануюць перайсці па спасылцы для паўторнай адпраўкі. Пераход па такой спасылцы вядзе на падроблены сайт, дзе карыстачу прапануецца ўвесці свае персанальныя дадзеныя і аплаціць паўторную адпраўку пасылкі.
«Белпошта» арганізавала датэрміновую выплату пенсій і дапамог за 9 мая
У святочны дзень 9 мая будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аб’екты паштовай сувязі.