Навiны
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі супрацоўніцтва ў тройцы Беларусь — Расія — КНДР
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у ходзе тэлефоннай размовы абмеркавалі супрацоўніцтва ў тройцы Беларусь — Расія — КНДР. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Пасольства Беларусі ў КНДР адкрыюць да 1 жніўня 2026 года
Пасольства Беларусі ў КНДР адкрыюць да 1 жніўня 2026 года. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Аб геапалітычнай значнасці візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНДР — эксперты і замежныя СМІ
Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР застаецца ў топе навін і ў полі зроку аналітыкаў, прычым не толькі ў Беларусі. Калі сустракаюцца і падпісваюць Дагавор аб сяброўстве і супрацоўніцтве два моцныя лідары, якія праводзяць сваю незалежную палітыку нягледзячы ні на што, такая падзея не можа застацца незаўважанай. Найперш таму, што яна можа значна паўплываць на глабальную павестку, унесці карэктывы ва ўладкаванне новага шматпалярнага свету, што адбываецца на нашых вачах. Сустрэча лідараў Беларусі і КНДР яшчэ раз пацвердзіла, што ўплыў на міжнароднай арэне — не толькі пра памеры тэрыторыі і наяўнасць прыродных рэсурсаў. Гэта яшчэ і пра палітычную волю і прадбачлівую рацыянальнасць, і пра клопат аб дабрабыце свайго народа — рысы, якія асабліва каштоўныя ў сучасным свеце, дзе ў многіх заходніх краінах правяць баль фрыкі і папулісты. Менавіта таму многія эксперты звяртаюць увагу не толькі на эканамічны складнік вынікаў візіту кіраўніка Беларусі ў КНДР, але найперш на палітычны.
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту кіраўніка дзяржавы ў КНДР
«Прэзідэнт, па сутнасці, адчыніў новыя дзверы»
Наталля Эймант расказала інфармагенцтву ТАСС некаторыя падрабязнасці міжнароднай павесткі дзейнасці Прэзідэнта Беларусі
Лідара КНДР запрасілі ў Беларусь, магчымасць сустрэчы з Трампам разглядаецца
Эйсмант: тэматыка Расіі прысутнічала на перагаворах Лукашэнкі і з КНДР, і з ЗША
Расійская тэматыка прысутнічала на перагаворах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі падчас візіту ў КНДР і з дэлегацыяй ЗША ў Мінску. Пра гэта заявіла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант у каментарыі для інфармагенцтва ТАСС, паведаміла БелТА.
Рыжанкоў: Лукашэнка паставіў задачы адкрыць у КНДР пасольства Беларусі і паскорыць работу над бязвізам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачы адкрыць у КНДР беларускае пасольства і паскорыць работу над пагадненнем аб бязвізавых паездках грамадзян. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, каменціруючы прайшоўшыя ў Пхеньяне перагаворы на вышэйшым узроўні, паведаміла БелТА.
Лукашэнка запрасіў Кім Чэн Ына наведаць Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў Старшыню Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ына наведаць Беларусь. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант, адказваючы на пытанне інфармагенцтва ТАСС, паведаміла БелТА.
Завяршыўся візіт Лукашэнкі ў КНДР, Кім Чэн Ын асабіста праводзіў Прэзідэнта
Лідары Беларусі і КНДР падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж краінамі
«Мы пераходзім на прынцыпова новы этап»