Навiны
Нацыянальная бібліятэка атрымала кніжную калекцыю
У дар галоўнай кніжнай скарбніцы Беларусі перададзена больш за 300 кніг. Сярод іх — руская класічная літаратура, у тым ліку творы аўтараў так званага сярэбранага веку. Частка кніжнай калекцыі прадстаўлена кнігамі пісьменнікаў ХХ стагоддзя, як тых, хто працаваў у Савецкім Саюзе, так і эмігрантаў. Падабраны і кнігі вядомых сучасных расійскіх аўтараў. Перададзена і дакументальная, гістарычныя, навуковая літаратура, кнігі па гісторыі рускай эміграцыі, альбомы па жывапісу, архітэктуры, па літаратуразнаўству, акадэмічныя слоўнікі.
Якую ролю адыгрывае пісьменнік у сучасным грамадстве?
Кожны год у рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу праходзіць сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час», які збірае публіцыстаў, паэтаў, празаікаў, крытыкаў, прадстаўнікоў улады і творчай інтэлігенцыі. Калі кніжная выстаўка дае магчымасць паказаць навінкі, наладзіць сустрэчы з чытачамі, то сімпозіум — месца, дзе ўздымаюцца праблемныя пытанні. Для літаратараў гэта выдатная магчымасць пагаварыць пра тое, як мяняецца грамадства і якую ролю на пэўным гістарычным этапе павінны адыгрываць пісьменнікі, як ім лепш узаемадзейнічаць з чытацкай аўдыторыяй.
Як дапамагчы глебе стаць больш урадлівай?
Што трэба ўлічваць пры барацьбе за ўраджай? Чаму расце колькасць хвароб і шкоднікаў? Чым можна «прыправіць» глебу, каб павысіць яе ўрадлівасць? Па адказы на гэтыя пытанні звярнуліся ў Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Гэта вядучая навуковая арганізацыя, якая аб’яднала спецыялістаў у галіне батанікі, фізіялогіі, біяхіміі і экалогіі раслін. Сярод кірункаў работы ўстановы — ахова і эфектыўнае выкарыстанне біярэсурсаў, даследаванне фізіялагічных і біяхімічных механізмаў фарміравання прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслін, распрацоўка адаптыўных метадаў земляробства.
Выстаўка «За мірнае неба!» адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы
Экспазіцыя прысвечана 80-годдзю Перамогі. Яе мэта — расказаць пра гераічнае супраціўленне і подзвіг беларускага народа. Да падрыхтоўкі гэтага маштабнага праекта далучыліся Нацыянальны архіў Беларусі, кінастудыя «Беларусьфільм», Беларускі саюз мастакоў і 13 музеяў краіны.
90-годдзе Рыгора Барадуліна адзначылі выстаўкай
Рукапісы, дакументы, фатаграфіі, ліставанні з роднымі, сябрамі, калегамі можна паглядзець на выстаўцы... Усё гэта ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.
Мудрасць народа, схаваная ў слове
Па ініцыятыве старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры распачаў работу, накіраваную на папулярызацыю багатай моўнай спадчыны, сабранай вучонымі. Пазнаёміцца з ёй можна дзякуючы серыі ілюстраваных альбомаў «Фальклорныя скарбы Беларусі». Прэзентацыя трох першых альбомаў прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук.
Мовазнаўцы прэзентавалі «Лексічны атлас»
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы акадэміі навук прайшла прэзентацыя кнігі «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: аналітычныя і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы».
Унікальныя татарскія рукапісы перададзены ў Нацыянальную бібліятэку
У рамках тыдня беларускай мовы ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла прэзентацыя дакументаў, знойдзеных вучонымі падчас экспедыцый. Гэта татарскія рукапісы, якія належалі Аляксандру (Алі) Адамовічу — імаму Мядзела (гады жыцця — 1858-1945).
У Доме Коласа прайшла прэзентацыя кнігі «Беларуская мова ад А да Я»
Выданне, над якім працавалі вучоныя Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук, было прадстаўлена ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага
21 лютага мы будзем адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята, заснаванае рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА чвэрць стагоддзя таму.