Top.Mail.Ru

Навiны

«Лабірынты памяці» Лізаветы Пастушэнкі

«Лабірынты памяці» Лізаветы Пастушэнкі

Да 25 мая можна пазнаёміцца з экспазіцыяй «Лабірынты памяці» — першым выставачным праектам мастачкі Лізаветы Пастушэнкі ў Нацыянальным мастацкім музеі. Аўтар прадставіла на суд гледача больш за 30 твораў, выкананых у розных тэхніках графікі, у тым ліку змешанай з выкарыстаннем сепіі, сангіны і соусу.

У пасляваенныя гады мастакі апавялі мір і стваральную працу

У пасляваенныя гады мастакі апавялі мір і стваральную працу

Лейтматывам выяўленчага мастацтва Беларусі першых пасляваенных дзесяцігоддзяў была, безумоўна, прага жыцця. Творцы апявалі мір, засяроджваючыся на тэмах стваральнай працы і кароткага каштоўнага адпачынку гараджаніна і вяскоўца. У ліку аўтараў, якія прысвяцілі сваю творчасць гэтаму кірунку, быў Адольф Гугель. 

У аб’ектыве памяці — подзвіг народа

У аб’ектыве памяці — подзвіг народа

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны закранулі кожнага беларуса, адбіліся на жыцці кожнай сям’і, боль роднай зямлі перадаецца з пакалення ў пакаленне, а ўспаміны сведкаў служаць напамінам пра тое страшнае, што перажыў наш народ. Фотавыстаўка «Памяць у аб’ектыве — 80 гадоў подзвігу», прысвечаная юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, працуе ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Творчы летапіс Вялікай Айчыннай

Творчы летапіс Вялікай Айчыннай

Падчас Вялікай Айчыннай вайны на абарону Радзімы выйшлі мільёны савецкіх грамадзян, сярод якіх былі і мастакі. Замест пэндзля і фарбаў ім прыйшлося ўзяць у рукі зброю, а цёмныя і глыбокія акопы на чатыры гады замянілі ім лірычныя пейзажы родных мясцін. Напярэдадні Дня Перамогі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на выстаўку «Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны», прымеркаваную да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Беларусь прадставiла ў Ташкенце ўнiкальныя прамысловыя ўзоры i комплексныя рашэннi
365

Беларусь прадставiла ў Ташкенце ўнiкальныя прамысловыя ўзоры i комплексныя рашэннi

Беларускiя прамысловыя распрацоўкi ад знакамiтых айчынных брэндаў прадставiлi ў рамках калектыўнай экспазiцыi Made in Belarus на V Мiжнароднай профiльнай выставе «IНАПРАМ. Цэнтральная Азiя», якая завяршылася днямi ў Ташкенце.

БУТБ пасадзейнічае туркменскім прадпрыемствам у выхадзе на беларускі рынак
305

БУТБ пасадзейнічае туркменскім прадпрыемствам у выхадзе на беларускі рынак

Беларуская ўніверсальная таварная біржа гатова стаць «адзіным акном» для дзелавых колаў Туркменістана, якія плануюць пастаўляць прадукцыю ўласнай вытворчасці або праводзіць закупкі ў Беларусі. Такую заяву зрабіў памочнік старшыні праўлення БУТБ Яраслаў Кавальчук па выніках наведвання міжнароднай выстаўкі-кірмашу «Міжнародны гандаль і паслугі» (ITSE 2025) у Ашхабадзе, паведамілі ў прэс-службе таварнай біржы.


Універсальная мова рамёстваў

Універсальная мова рамёстваў

У Нацыянальным мастацкім музеі пад куратарствам Багданы Тупчыенкі, малодшага навуковага супрацоўніка аддзела замежнага мастацтва, адкрылася выстаўка «Партрэт народа. Рамяство і мастацтва Кітая», якая будзе працаваць да 1 чэрвеня. У яе рамках плануюць правесці шэраг лекцый і майстар-класаў. 

Творчы запавет мастакоў-блакаднікаў

Творчы запавет мастакоў-блакаднікаў

Праект «Пушкін. Вайна. Блакада», створаны як даніна памяці мастакам-блакаднікам і франтавікам-ленінградцам, дэманструецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Планшэтная выстаўка арганізавана Усерасійскім музеем А. С. Пушкіна і накіравана на асвятленне трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны праз жыццёвыя гісторыі творцаў-сведкаў.

Жыццё ў кераміцы

Жыццё ў кераміцы

Праект-даследаванне керамікі як жывога працэсу працуе ў галерэі DK. Выстаўка «Зрушэнне» Алёны Ліпінскай і Сяргея Арышчэнкі прапануе наведвальнікам паглыбіцца ў чароўны свет керамікі, дзе звычайная матэрыя змяняе форму і сэнс знаёмых прадметаў побыту, якія выходзяць за межы ўтылітарнасці і становяцца мастацтвам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю