Навiны
БЧ: На асобных участках цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка
З-за складаных умоў надвор’я на асобных участках чыгункі цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ, перадае БелТА.
Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA ў Брысбене
Беларуска Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбене, паведамляе БелТА.
Пазнаёміліся з некаторымі лаўрэатамі, якія атрымалі ўзнагароду з рук Прэзідэнта
Працуюць для людзей, захоўваюць памяць, адраджаюць прыгажосць
У Пекіне знаёмяцца з кніжнымі навінкамі Беларусі
Саюз пісьменнікаў Беларусі падтрымлівае цесныя стасункі з рознымі цэнтрамі даследванняў Беларусі, якія працуюць у кітайскіх ВНУ. Асабліва моцнае сяброўства — з беларусістамі з Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў.
Прэзідэнт уручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, спецпрэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
Яшчэ адна традыцыя суверэннай Беларусі на пачатку новага года сабрала ў Палацы Рэспублікі прадстаўнікоў духавенства і мастацтва, рэстаўрацыйнай сферы, сродкаў масавай інфармацыі, органаў унутраных спраў. Таксама сярод лаўрэатаў — бібліятэкары, педагагічныя работнікі, рамеснікі, музыканты і, вядома, спартсмены. Такога высокага прызнання ўсе гэтыя людзі, цэлыя калектывы ўдастоены за добрасумленную працу на карысць Радзімы, захаванне яе духоўнай і культурнай спадчыны, праслаўленне краіны на міжнароднай арэне.
На сувязі — аблвыканкамы
Традыцыя правядзення суботніх прамых ліній у аблвыканкамах і Мінгарвыканкаме працягваецца.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў Указ «Аб развіцці мясной галіны». Што прадугледжвае дакумент?
Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA ў Брысбене
Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбене, паведамляе БелТА.
Папяровыя карункі. Майстры з Маладзечна захоўваюць традыцыі беларускай выцінанкі з унікальным почыркам
У 2024 годзе беларуская выцінанка была ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, стаўшы ў ім шостым элементам нацыянальнай культуры разам з саломапляценнем і абрадамі. Унікальныя беларускія тэхнікі выцінанкі, у тым ліку і рэгіянальнай, дзякуючы айчынным майстрам не проста дайшлі да нашых дзён, але і набылі новае прачытанне ў сінтэзе яе з іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і напрамкамі культуры. Выцінанку як універсальны від творчасці сёння смела спалучаюць з саломапляценнем, разьбой па дрэве, дызайнам адзення і інтэр'ераў і нават музыкай. Аб тым, як нараджаюцца папяровыя карункі, колькі часу спатрэбіцца на выраб адной работы і што можна прачытаць у разных сюжэтах, БелТА даведаліся ў прадстаўнікоў маладзечанскай школы выцінанкі.
«Навагодні экспрэс» на Дзіцячай чыгунцы ў Мінску завяршае работу
«Навагодні экспрэс» на Дзіцячай чыгунцы ў Мінску завяршае работу. Пра гэта БелТА паведамілі ў БЧ.