Top.Mail.Ru

Навiны

Буйная каранальная дзірка на Сонцы пачала хутка расці
275

Буйная каранальная дзірка на Сонцы пачала хутка расці

На Сонцы пачала расці буйная каранальная дзірка. За апошнія суткі рост значна паскорыўся, паведамляе «МИР 24» са спасылкай на Лабараторыю сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў (ІКД) РАН.


Праект МАРГ дапамог ацаніць якасць абслугоўвання пакупнікоў
303

Праект МАРГ дапамог ацаніць якасць абслугоўвання пакупнікоў

У рамках праекта «Народны кантроль» спажыўцы выказалі меркаванне аб стане парадку 2,2 тысячы гандлёвых аб’ектаў, паведамілі ў прэс-службе профільнага міністэрства.

Доўгачаканая прэм’ера новага беларускага фільма пра школу прымеркавана да Дня настаўніка

Доўгачаканая прэм’ера новага беларускага фільма пра школу прымеркавана да Дня настаўніка

У чэрвені гэтага года на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» адбылася вялікая размова пра айчыннае кіно, падчас якой кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з перспектывамі развіцця беларускага кінематографа і абазначыў канкрэтныя задачы. Гаворачы пра вытворчасць фільмаў, Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што кіно павінна быць сучасным і дынамічным. На кінастудыі кіраўнік дзяржавы пагутарыў з маладым беларускім рэжысёрам Кірылам Халецкім, які распавёў пра здымкі першай айчыннай стужкі пра школу «Класная». Аляксандр  Лукашэнка сказаў, што ведае змест фільма і параіў, каб жыццё аграгарадка ў гэтай гісторыі адпавядала рэальнаму, бо яно адрозніваецца ад сталічнага.

Міністр сельскай гаспадаркі Юрый Горлаў праінспектаваў ход жніва ў Магілёўскай вобласці

Міністр сельскай гаспадаркі Юрый Горлаў праінспектаваў ход жніва ў Магілёўскай вобласці

Міністр з рабочым візітам наведваў Быхаўскі, Кіраўскі і Бабруйскі раёны. Падчас знаходжання ў Быхаўскім раёне ён паназіраў за тэмпам ўборачнай кампаніі на палетках гаспадаркі СК «Дуброва» ААТ «Магілёўліфтмаша» і ўручыў Падзякі перадавікам — трактарыстам-машыністам Яўгену Нікітіну і Аляксандру Зычкову. 


Людміла Сапега, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве: Трэба ісці насустрач адзін аднаму і дамаўляцца
333

Людміла Сапега, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве: Трэба ісці насустрач адзін аднаму і дамаўляцца

Каментуючы вынікі перагавораў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, якія завяршыліся на Алясцы, Людміла Сапега нагадвае словы Прэзідэнта Беларусі, сказаныя ім падчас нядаўняга інтэрв’ю амерыканскаму часопісу «Тайм»: Калі мы хочам дасягнуць трывалага міру, трэба перастаць абменьвацца папрокамі, а, з улікам узаемных інтарэсаў, ісці насустрач адзін аднаму і дамаўляцца.


Ігар Сяргееў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве: Да міру праз дыялог
422

Ігар Сяргееў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве: Да міру праз дыялог

Паводле слоў эксперта, сустрэча на Алясцы лідараў Расіі і ЗША, Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, стане канструктыўным крокам да ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, які доўжыцца больш за 11 гадоў. Дыялог наспеў ужо даўно. Мяркуючы па першых момантах — дужаму поціску рукі, добраму настрою, складу дэлегацый у фармаце па тры чалавекі з кожнага боку, стала зразумела: размова пойдзе ў рэчышчы забеспячэння міру і бяспекі. Паведамленне аб тым, што кіраўнікі дзяржаў ляцяць з камандай спецыялістаў па эканоміцы, гандлі і іншых сфер дзейнасці, дазволіла выказаць здагадку аб магчымасці адмены санкцый і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а значыць — выканання першараднай задачы — ўрэгулявання канфлікту.


Андрэй Крываносаў: Мінск усё часцей успрымаецца як нейтральная перагаворная пляцоўка, здольная весці бесстаронні дыялог і з Захадам, і з Усходам
300

Андрэй Крываносаў: Мінск усё часцей успрымаецца як нейтральная перагаворная пляцоўка, здольная весці бесстаронні дыялог і з Захадам, і з Усходам

Андрэй Крываносаў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы расказаў, што тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа напярэдадні сустрэчы амерыканскага лідара з Уладзімірам Пуціным сведчыць аб росце ролі Беларусі ў міжнароднай палітыцы.

У наступным годзе будзе адзначацца векавы юбілей жывапісца, графіка і педагога Барыса Аракчэева

У наступным годзе будзе адзначацца векавы юбілей жывапісца, графіка і педагога Барыса Аракчэева

Сям’я заслужанага дзеяча мастацтваў пачала рыхтавацца да святкавання юбілею загадзя. Так, сёлета выйшла рускамоўная кніга «Барыс Аракчэеў. Ішлі эшалоны» — прысвячэнне 80-годдзю Вялікай Перамогі. Выданне дазваляе пазнаёміцца з тэматычнымі жывапісам і графікай аўтара. А зусім нядаўна ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа нашчадкі Барыса Уладзіміравіча прэзентавалі каляндар на 2026 год «Мінск. Барыс Аракчэеў». Пра яго падрыхтоўку і вынік працы расказалі дачка творцы — мастачка ды ілюстратар Аксана Аракчэева і яе муж Хельмут Кіпхарт, які падтрымаў праект у тым ліку фінансава. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю