Навiны
Дапамогу на падрыхтоўку школьнікаў да навучальнага года ўжо атрымалі каля 34% шматдзетных сем’яў
У Беларусі каля 34% шматдзетных сем’яў ужо атрымалі дапамогу на падрыхтоўку дзяцей-школьнікаў да навучальнага года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Качанава: Заканадаўцы гатовыя падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на развіццё навуковых даследаванняў
Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай аналізу дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Конкурс «Лідары лічбавай эканомікі — 2025» праходзіць у Беларусі
Конкурс «Лідары лічбавай эканомікі — 2025» праходзіць у Беларусі. Аб гэтым расказала загадчыца кафедры кіравання інфармацыйнымі рэсурсамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, старшыня экспертнага савета конкурсу «Лідары лічбавай эканомікі» Таццяна Ткаліч, паведамляе БелТА.
Магілёўская інспекцыя Дзяржнагляду звяртае ўвагу на якасць школьных тавараў
Спецыялісты Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржнагляду знаходзяць у рэалізацыі не вельмі якасныя школьныя тавары. Існуюць патрабаванні, ў адпаведнасці з якімі ранец, заплечнік, партфель павінны мець святлоадбівальныя элементы, каб дзіця было прыкметным у цёмны час на дарозе. Пры выбары сшыткаў і дзённікаў неабходна звяртаць увагу на тое, каб яны былі выразна пралінеены, папера не была жоўтай, а шчыльнасць старонак не дазваляла напісанаму перадрукоўвацца на адваротны бок. Фарбы павінны мець інфармацыю, што яны прызначаны для дзяцей. Не дапушчальна прысутнасць у іх пабочных уключэнняў і пахаў.
Каранік пра будучыя пераўтварэнні ў НАН: Спадзяюся, скальпель даставаць не давядзецца
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік па выніках нарады ў Прэзідэнта расказаў, якія пераўтварэнні чакаюць НАН, паведамляе БелТА.
Беларусь і Інданезія дамовіліся аб пастаўках сельгастэхнікі, угнаенняў і прадуктаў
Нацэленасць на парышэнне беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы пацверджана на сустрэчы ў Джакарце міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з каардынуючым міністрам па харчовых пытаннях Інданезіі Зулкіфлі Хасанам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Мінкультуры аб’явіла конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый «Славянскага базару ў Віцебску»
Міністэрства культуры аб’явіла конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый (сцэнарных планаў) гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця, конкурсных праграм, паведамляе БелТА.
Дэпутат: «Навука — гэта інвестыцыі ў будучыню»
Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Андрэй Балыш.
На Гомельшчыне ўбрана 45% збожжавых, зернебабовых культур і азімага рапсу
Як паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме, на парадку дня нарады, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Івана Крупко — уборка збожжавых і кармавых культур, аператыўны рамонт тэхнікі, старт сяўбы азімых, вытворчасць малака. У палявых работах на Гомельшчыне задзейнічаны ўсе магчымыя рэсурсы. Пры неабходнасці дапамагчы аграрыям гатовы прамысловыя прадпрыемствы рэгіёна: і машынамі, і людзьмі.
Беларусь і Непал рыхтуюцца адмяніць візы для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Непалам аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ № 296, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.