Навiны
Новы комплекс аховы рубяжоў адкрыўся ў Брагінскім раёне
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Гомельскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю новая пагранзастава, якая ўзмацніла кантроль на паўднёвым участку беларуска-ўкраінскай мяжы. У Брагінскім раёне адкрылася пагранічная застава «Асарэвічы». Новы комплекс спалучае ў сабе магчымасці высокатэхналагічнага кантролю, усіх неабходных ўмоў для паўнавартаснай службы і жыцця ваеннаслужачых і іх сем’яў.
Замацоўваецца адзіны падыход да юрыдычных асоб розных форм уласнасці па ўстанаўленні норм расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў
Пянігін працягне ўзначальваць Беларускую федэрацыю фрыстайла
У РЦАП па фрыстайле адбыўся справаздачна-выбарны агульны сход грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя фрыстайла», паведамляе БелТА.
Памёр мастак-пастаноўшчык фільмаў пра Гары Потэра
У Вялікабрытаніі на 84-м годзе жыцця памёр мастак-пастаноўшчык Сцюарт Крэйг, які працаваў над усімі фільмамі кінасагі пра Гары Потэра, паведамляе БелТА са спасылкай Deadline.
Мінсувязі прапануе абмеркаваць праект новага прафстандарту
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць абмеркаванне праекта прафесійнага стандарту «Інжынер сродкаў радыё і тэлебачання (радыёчастотнай службы)», паведамілі ў ведамстве.
Тэатр з Алматы прадставіў на фестывалі «Белая Вежа» спектакль пра гісторыю казахскага народа
Казахстанскі дзяржаўны акадэмічны тэатр для дзяцей і юнацтва імя Г. Мусрэпава з Алматы прадставіў 8 верасня на міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» спектакль аб гісторыі казахскага народа, паведамляе БелТА.
Прайшло першае пасяджэнне камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па захаванні і абароне гістарычнай памяці
Сергяенка: Фальсіфікацыя гісторыі — сур’ёзная пагроза нацыянальнай бяспецы
Фальсіфікацыя гісторыі — сур'ёзная пагроза нацыянальнай бяспецы. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка падчас пленарнага пасяджэння маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці» ў Музеі Славы Магілёўшчыны, перадае БелТА.
Валодзін пра маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы: Гэта размова аб абароне суверэнітэту, незалежнасці, нашых грамадзян
Сустрэча на маладзёжным форуме Саюзнай дзяржавы — гэта размова аб абароне суверэнітэту, незалежнасці, грамадзян дзвюх краін. Такое меркаванне выказаў старшыня парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Расіі Вячаслаў Валодзін падчас пленарнага пасяджэння маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці» ў Музеі Славы Магілёўшчыны ў Буйнічах, перадае БелТА.
Удзельнікамі «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам» сталі 260 маладых мастакоў
Сёлета арганізатары атрымалі каля 1300 заявак, з якіх журы выбрала больш за 550 твораў, што склалі экспазіцыю, якая размясцілася на двух паверхах сталічнага Палаца мастацтваў. Ёсць працы аўтараў, чые імёны пакуль невядомыя наведвальнікам «Салонаў», а ёсць тыя, што неаднаразова быў сярод удзельнікаў і нават пераможцаў мінулых гадоў — іх творы пазнаюць здалёк...