Навiны
Рэзідэнты СЭЗ у I паўгоддзі ў Беларусі інвесціравалі звыш Br1 млрд у стварэнне і развіццё вытворчасцяў
Рэзідэнты СЭЗ у I паўгоддзі інвесціравалі звыш Br1 млрд у стварэнне і развіццё вытворчасцяў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.
У Беларусі абноўлены парадак вядзення рэестра арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў
У Беларусі абноўлены парадак фарміравання і вядзення рэестра арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 жніўня 2025 года № 454, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Белстат: сярэдні заробак у Беларусі ў ліпені склаў Br2772,4
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у ліпені 2025 года склала Br2772,4. Пра гэта паведамілі ў Белстаце.
Экспазіцыя, прысвечаная культуры пасмяротных масак, працуе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа да канца верасня
Да пасмяротных масак як асобнага кірунку мастацтва многія ставяцца насцярожана. Тым не менш старажытнае майстэрства працягвае існаваць: неабыякавыя да яго і скульптары, і гледачы, пра што сведчыць апроч іншага асаблівая ўвага апошніх да арыгінальных экспанатаў, якія ўваходзяць у экспазіцыі розных музеяў свету. Хоць, дарэчы, часта пасмяротныя маскі рабіліся не з мэтай далейшай дэманстрацыі — неабходнасць гіпсавых злепкаў тлумачылася тым, што яны дапамагалі мастакам падчас пазнейшага стварэння скульптурных партрэтаў.
Творы найлепшых айчынных акварэлістаў дэманструюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі
У Нацыянальным мастацкім музеі ўпэўнены: нягледзячы на тое, што сёння ў Беларусі склалася высокапрафесійная школа акварэльнага жывапісу, публіка мала знаёма з яе дасягненнямі. Таму менавіта здабыткі мастакоў мінулага і сучаснасці дэманструюцца на выстаўцы «Акварэль. Варыяцыі», створанай пад куратарствам Франца Корзуна, навуковага супрацоўніка выставачнага аддзела НММ. Да 29 верасня ёсць магчымасць пазнаёміцца з ледзь не сотняй акварэльных твораў з майстэрань аўтараў і фондаў музея.
Колькі беларусаў працуюць дыстанцыйна? Белстат прывёў статыстыку
Колькі беларусаў працуюць дыстанцыйна, расказалі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Якія творы прадставіў на персанальнай выстаўцы Андрэй Савіч?
Да 14 верасня ў галерэі «Арт-Фабрыка» працуе выстаўка Андрэя Савіча «Жывапіс па палатне, паперы і сэрцы».
Якія тавары беларусы часцей за ўсё купляюць анлайн, распавялі ў Белстаце
Якія тавары беларусы часцей за ўсё купляюць анлайн, расказалі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Спажыванне змянілася значна: на што беларусы сталі выдаткоўваць больш грошай
У Нацыянальным статыстычным камітэце расказалі БелТА, на што беларусы сталі выдаткоўваць больш грошай.
Фотапраект пра акцёраў, якія змагаліся за Радзіму і ўвасобілі гераізм у савецкіх фільмах, праходзіць у галерэі «Універсітэт культуры»
Да 1 верасня ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе фотапраект «Яны змагаліся за Радзіму: героі вайны — героі экрана ў фотааб’ектыве Міколы Гнісюка», прысвечаны выдатным акцёрам савецкага кінематографа, якія былі героямі не толькі на экране, але і самі прайшлі франтавымі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны.