Навiны
Што будзе ў рацыёне беларусаў?
З рэкорднымі паказчыкамі завяршаецца ўборка асноўных сельскагаспадарчых культур. Гэта перыяд значны і адказны, паколькі звязаны з забеспячэннем харчовай бяспекі, лічыць намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі Святлана КАНДРАЦЕНКА. Яна падкрэсліла, што ўсе сілы і рэсурсы былі накіраваны на тое, каб мінімізаваць рызыкі ўплыву неспрыяльных умоў надвор’я, у самыя кароткія тэрміны ўбраць і захаваць ураджай. У гэты час вяскоўцам неабходна была падтрымка. І яе аказала дзяржава і аграрная навука.
Чым будзе здзіўляць выстаўка «ІНАПРАМ. Беларусь»
Лета вяртаецца. Месцамі прыпячэ да 29 °С
Штогод лясы ў Беларусі павялічваюцца на плошчу вялікага мегаполіса
Спецыялісты падлічылі, што плошча лясоў у нашай краіне за апошнія 30 гадоў вырасла прыкладна на мільён гектараў. Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Віктар ЗВЯРТОЎСКІ, лясы цяпер займаюць амаль палову тэрыторыі нашай краіны і складаюць 9,8 мільёна гектараў. За гады незалежнасці лясістасць Беларусі вырасла з 35 % да 40,2 %. Малавядомы, але вельмі цікавы факт — на аднаго жыхара нашай краіны прыпадае гектар пакрытых лесам зямель, пры гэтым на аднаго жыхара планеты — паўгектара.