Навiны
ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» адкрыўся ў Мінску
ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» стартаваў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 12 мая. Значнае культурнае мерапрыемства на працягу амаль трох тыдняў аб’яднае тэатральныя калектывы з усёй краіны. Так, да 29 мая гледачы змогуць убачыць 15 спектакляў, якія нагадаюць пра тое, якой дарагой цаной было здабыта мірнае неба над Беларуссю.
Новы рэзідэнт парка «Вялікі камень» распрацуе праграмную платформу для аўтамабіляў
«Вікторыя» рыхтуецца да паўфіналу чэмпіянату краіны па хакеі на траве
Смалявіцкая каманда ў другой частцы рэгулярнага сезона прыкметна дадала, што дазволіла заняць пазіцыю адразу за лідарам «Мінскам», паведамляе «Мінская Праўда».
Беларуская вёска Пагост будзе прадстаўлена на міжнародным конкурсе «Best Tourism Villages-2025»
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца UN Tourism.
Да 23 верасня праходзіць прыём заявак на «Viva Kola Art»
Арганізатары рэспубліканскага мастацкага конкурсу «Viva Kola Art», а гэта Беларускі саюз мастакоў, Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту і Веласіпедны клуб «Мінск», запрашаюць мастакоў да ўдзелу ў новым сезоне. Прыём заявак працягнецца да 23 верасня, а 28 кастрычніка ў Палацы мастацтва адкрыюць выстаўку па выніках творчага спаборніцтва. Партнёры праекта — Нацыянальны Алімпійскі камітэт, Беларускі саюз архітэктараў, Федэрацыя хакея ды іншыя.
«Белпошта» папярэджвае аб новай схеме махлярства
У Беларусі зафіксавана новая ашуканская схема, у якой зламыснікі выдаюць сябе за прадстаўнікоў РУП «Белпошта». Ашуканцы рассылаюць SMS-паведамленні з фішынгавымі спасылкамі, сцвярджаючы, што дастаўка пасылкі немагчымая з-за адсутнасці адрасу, і прапануюць перайсці па спасылцы для паўторнай адпраўкі. Пераход па такой спасылцы вядзе на падроблены сайт, дзе карыстачу прапануецца ўвесці свае персанальныя дадзеныя і аплаціць паўторную адпраўку пасылкі.
Праз 53 гады пасля запуску савецкі апарат «Космас-482» упаў у Індыйскі акіян
Як упрыгожылі транспарт да Дня Дзяржаўнага флага, герба і гімна
Як «Мінсктранс» упрыгожыў транспарт да Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА са спасылкай на прадпрыемства.
Сямейны фестываль «Наша Перамога» праходзіць у сталіцы 10 мая
Мінск прымае маштабны сямейны фестываль «Наша Перамога». Святочныя мерапрыемствы праходзяць на пляцоўцы каля Палаца спорту і на набярэжнай ракі Свіслач — адной з найбуйнейшых адкрытых прастор у цэнтры горада.