Навiны
Народжаная Перамогай: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначыла 80-годдзе
Навучальная установа, дзе жыве творчасць, — гэта стараліся падкрэсліць ў своеасаблівым пралогу ўрачыстага пасяджэння. Неабходнасць прафесійных творцаў рэспубліка адчула адразу пасля вайны: Беларусь аднаўлялася пасля вызвалення, але ўжо глядзела далёка наперад — як будзе ствараць, гарманізаваць свет і радаваць людзей. Ужо праз два месяцы пасля Перамогі, 20 жніўня 1945-га года было прынята і зацверджана пастановай рашэнне аб арганізацыі Беларускага дзяржаўнага тэатральнага інстытута. А ўжо 14 лістапада 1945 года на акцёрскім аддзяленні з’явіліся першыя студэнты — 27 чалавек, якія займаліся тады яшчэ ў памяшканні Мінскага педагагічнага інстытута. З 1 верасня 1953 года адкрываецца мастацкі факультэт — тады ўжо інстытут перастаў быць выключна тэатральным. Створаны кафедры графікі, выяўленчага мастацтва, скульптуры... Прырастаць кафедрамі, спецыяльнасцямі па розных кірунках навучальная ўстанова працягвала ў залежнасці ад таго, як іх неабходнасць дыктаваў час.
31-я спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 завяршае сваю работу
Яна праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Сёлета акрамя беларускіх прадпрыемстваў свае дасягненні і тэхналогіі дэманструюць удзельнікі з Расіі (прадстаўлены 11 рэгіёнаў), Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Індыі, Турцыі. Асновай дзелавой праграмы сталі сустрэчы і В2В-перагаворы з прадстаўнікамі гандлёвых сетак Беларусі і Расіі, выстаўку наведваюць замежныя пасольскія дэлегацыі 27 краін. Свае экспазіцыі прэзентавалі 164 удзельнікі.
Кола... альбо Рабі, што трэба...і хай будзе, што будзе
...Каля гэтых бяроз мы хадзілі даўно, але іх саміх, можна сказаць, не бачылі, бо на што там глядзець: дрэвы як дрэвы — былі... Аж пакуль руплівіца восень не агаліла ствалы — не скінула лісце і тым самым не паказала, што ў аднаго калісьці бурай зняло вершаліну.
Выставу да 100-годдзя з дня нараджэння мастака Міхаіла Чэпіка прадставяць у Мінску
Выставу «Палёт над горадам», прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння мастака Міхаіла Чэпіка, прадставяць сёння ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамілі БелТА ва ўстанове культуры.
Стандарты ў галіне штучнага інтэлекту распрацуюць у Беларусі
Стандарты ў галіне штучнага інтэлекту распрацуюць у Беларусі. Пра гэта паведаміла БелТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова на палях рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Якасць-2025».
У лідскіх спецыях знайшлі небяспечныя бактэрыі
Спецыі, што павінны дадаваць смак, аказаліся крыніцай пагрозы для здароўя. Дзяржстандарт Беларусі вынес часовую забарону на продаж молатага чырвонага перцу і каляндры ад ААТ «Лідскія харчовыя канцэнтраты».
У Палаце прадстаўнікоў разгледзелі пакет падаткова-бюджэтных дакументаў на будучы год
Сярод іх — законапраект «Аб змяненні законаў», які прадугледжвае ўдасканаленне падатковых праваадносін, а таксама праект Закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год».
Моластаў: Органы пагранслужбы Беларусі гатовы да паўнацэннай работы ва ўсіх пунктах пропуску
Органы пагранслужбы Беларусі знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да паўнацэннага пропуску асоб і транспартных сродкаў на пастаяннай аснове ва ўсіх пунктах пропуску. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, паведамляе БелТА.
Аб чым дакладвалі кіраўніку дзяржавы ў сераду
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады старшыні Дзяржаўнага прыгранічнага камітэта Канстанціна Моластава, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Ключавой тэмай стала сітуацыя на беларуска-літоўскай граніцы.
Шэдэўр Клімта «Партрэт Элізабэт Ледэрэр» плануюць прадаць на аўкцыёне за рэкордныя $150 млн
Работа знакамітага аўстрыйскага мастака і дэкаратара Густава Клімта пад назвай «Партрэт Элізабэт Ледэрэр» на наступным тыдні стане галоўным лотам на таргах калекцыі магната Лаўдэра, арганізаваных аўкцыённым домам Sotheby’s. Пра гэта паведамляе БелТА.