Навiны
Чвэрць стагоддзя працуе Іван Дульдзер на машыне вясковай медыцынскай дапамогі
Больш за 2 000 працоўных месцаў прапануюць на кірмашы вакансій 22 мая
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій у тым ліку для моладзі. Яна пройдзе на сайце e-vacancy.by 22 мая з 10:00 да 12:00. Аб гэтым паведамляюць «Минск-Новости» со ссылкой на сталічную службу занятасці насельніцтва.
У Мінскім раёне пачалі адключаць ацяпленне
Згодна з рашэннем Мінскага райвыканкама № 5202 ад 12 мая 2025 г., на ўсёй тэрыторыі прысталічнага рэгіёна пачалося паэтапнае адключэнне сістэм ацяплення. Пра гэта паведамляе «Прысталічча».
За абарот падробленых банкаўскіх картак і электронных кашалькоў прадугледжана пакаранне — аж да пазбаўлення волі
«Наша работа накіравана на стварэнне якасных умоў для жыцця людзей»
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка правёў прыём грамадзян.
Дзмітрый Лукашэнка перавыбраны старшынёй Прэзідэнцкага спартыўнага клуба
У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта на агульным сходзе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» яго старшынёй перавыбраны Дзмітрый Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе НАК.
Снапкоў: Адносіны Беларусі і Кітая развіваюцца па ўзыходзячай траекторыі
Адносіны Беларусі і Кітая развіваюцца па ўзыходзячай траекторыі, нягледзячы на глабальную турбулентнасць і ўсе цяжкасці. Такое меркаванне выказаў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў падчас сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Дзяржаўнага савета КНР Лю Гачжунам у вузкім складзе, паведамляе БелТА.
25 чалавек на месца: кастынгі ў самы народны вакальны праект прайшлі ўжо ў трох абласцях
Новы сезон праекта «Зорны шлях», суарганізатарам якога выступае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, працягвае шукаць таленты сярод тых, хто ніколі не атрымліваў профільнай музычнай адукацыі.
Санзвяно «Звязды» праверыла сябе ў надзвычайных сітуацыях
Ужо традыцыйна на базе сярэдняй школы № 66 г. Мінска прайшлі гарадскія спаборніцтвы санітарных фарміраванняў Савецкага раёна. Каманда РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» ў выніковым заліку сярод 15 каманд апынулася ў 10-цы лепшых, заняўшы 8-е месца.
У Вялікім тэатры Беларусі прыступіў да рэпетыцый оперы «Арлеанская дзева» народны артыст Расіі Георгій Ісаакян
Гэтая опера Пятра Чайкоўскага ніколі (!) не ставілася ў нашым тэатры, яе прэм’еру абяцаюць ужо напрыканцы бягучага тэатральнага сезона. А ў Дзень нараджэння тэатра 25 траўня адбудзецца адкрытая рэпетыцыя, на якую могуць патрапіць звычайныя гледачы!