Top.Mail.Ru

Навiны

Брэсцкая крэпасць і Мамаеў курган намінаваныя на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
326

Брэсцкая крэпасць і Мамаеў курган намінаваныя на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

У Парыжы адбылася ўрачыстая прэзентацыя сумеснай беларуска-расійскай намінацыі «Мемарыялы героям Вялікай Айчыннай вайны: Брэсцкая крэпасць і Мамаеў курган» на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, арганізаванае пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА і пастаянным прадстаўніцтвам Расіі пры ЮНЕСКА. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Лепшых стралкоў са штатнай зброі вызначылі ва Узброеных Сілах Беларусі
242

Лепшых стралкоў са штатнай зброі вызначылі ва Узброеных Сілах Беларусі

У 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе прайшоў 28-ы чэмпіянат Узброеных Сіл па стральбе са штатнай зброі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.


На Міншчыне праходзіць дэпутацкі суботнік

На Міншчыне праходзіць дэпутацкі суботнік

«Мы прыкладзём усе намаганні, каб нашы населеныя пункты сталі прыгожымі, добраўпарадкаванымі, утульнымі»
Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант расказала аб выніках перагавораў Расіі і Украіны ў Стамбуле

Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант расказала аб выніках перагавораў Расіі і Украіны ў Стамбуле

Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант пракаментавала ТАСС вынікі перагавораў Расіі і Украіны ў Стамбуле, паведамляе БелТА.
Віктар Казько: заклапочаны позірк мастака слова

Віктар Казько: заклапочаны позірк мастака слова

Вайна не проста адгукнулася ў лёсе Віктара Казько. Яна стала тым, што трапляе пад вызначэнне: не было б шчасця, ды шмат у чым няшчасце дапамагло. Нагадала, якое ў жыцці ўсё пераменлівае, і часам кепскія і непрыемныя сітуацыі прыводзяць да дабра. Хоць, вядома, куды лепей, каб такіх выпрабаванняў не было. Ды не ад яго гэта залежала. Молах вайны крануўся дзіцячага цельца, калі яму было тры гады. Ад выбуху фашысцкай бомбы загінула маці, сястрычка замерзла. З гэтага моманту і пачаліся для Віктара Казько самыя што ні на ёсць блуканні па пакутах. 

Колькі грошай беларусы пакінулі ў магазінах з пачатку года — Белстат
308

Колькі грошай беларусы пакінулі ў магазінах з пачатку года — Белстат

Белстат падвёў красавіцкія вынікі па выдатках беларусаў у аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання. У параўнанні з мінулым годам дзённыя выдаткі выраслі больш чым на Br4. Пра гэта паведамляе Точка.


Афіцыйна прызнана новая форма дыябету: што важна ведаць
252

Афіцыйна прызнана новая форма дыябету: што важна ведаць

Міжнародная федэрацыя дыябету афіцыйна прызнала дыябет 5 тыпу — асаблівую форму захворвання, звязаную з недаяданнем у раннім узросце, паведамляе The Conversation. Гэта рашэнне падкрэслівае, наколькі складаным і разнастайным з’яўляецца дыягназ «дыябет».


Полымя ваенных гадоў вачыма сведкаў

Полымя ваенных гадоў вачыма сведкаў

Графіка Арлена Кашкурэвіча, Васіля Шаранговіча, Георгія Паплаўскага, Лазара Рана, Людвіга Асецкага, Мікалая Гуціева, Паўла Любамудрава, Пятра Дурчына ды іншых славутых мастакоў склала выстаўку «У полымі ваенных гадоў», што адкрылася напярэдадні Дня Перамогі ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Работы з фонду Беларускага саюза мастакоў аб’яднаныя ваеннай тэматыкай, толькі некаторыя прысвечаны пасляваенным старонкам жыцця беларусаў. Аўтары — сведкі Вялікай Айчыннай: хтосьці з іх быў на фронце, нехта змагаўся з ворагам у партызанскіх атрадах, іншыя былі вымушаны існаваць ва ўмовах акупацыі і эвакуацыі. Да таго ж экспануюцца творы тых, хто зазнаў вайну дзіцем. 

Беларусы заваявалі тры медалі на міжнародным турніры па тэквандо
265

Беларусы заваявалі тры медалі на міжнародным турніры па тэквандо

Беларусы заваявалі тры медалі на міжнародным турніры «10-ы Кубак Прэзідэнта G3» па тэквандо ў Балгарыі, паведамляе Міністэрства спорту і турызму.


Чаму ў мінскія кватэры не вяртаюць ацяпленне
260

Чаму ў мінскія кватэры не вяртаюць ацяпленне

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран заявіў, што ў Мінску занадта цёпла для ўключэння ацяплення. Па словах Цурана, сярэднесутачная тэмпература паветра ў Мінску не адпавядае нарматывам, неабходным для ўключэння ацяплення ў жылых дамах. Пра гэта паведамляе «Smartpress».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю