Навiны
Ключавыя дасягненні 2025-га ў эканоміцы. Рэкордныя значэнні ВУП, экспарту і рэальных даходаў насельніцтва
Як паведамляў Белстат, ВУП па выніках года вырас на 1,3 % і дасягнуў у намінальным выражэнні максімальнага значэння — 94,4 мільярда долараў.
Нарошчванне паставак запатрабаванай прадукцыі. Селіверстаў аб стратэгіі работы на расійскім рынку
Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў, які 22 студзеня быў назначаны на гэту пасаду, расказаў аб стратэгіі работы па прасоўванні беларускіх тавараў на расійскі рынак, паведамляе БелТА.
Першая кампанія з Емена акрэдытавана на БУТБ
Першая еменская кампанія акрэдытавалася для ўдзелу ў біржавых таргах сельгаспрадукцыяй на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамляе БелТА.
Якія меры прымаюцца для прасоўвання ў гандлёвых сетках беларускіх тавараў, расказалі ў МАРГ
Якія меры прымаюцца для прасоўвання ў гандлёвых сетках беларускіх тавараў, расказала намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч, паведамляе БелТА.
Вайна рынкавых эканомік: паміж ЕС і ЗША пагражае выбухнуць жорсткае гандлёва-эканамічнае супрацьстаянне
Любая канфрантацыя патрабуе намаганняў, прыносячы мінімальныя выгады. У зоне заходняга рынкавага капіталізму пасля некаторага зацішша зноў паднімаюцца буруны гандлёва-эканамічнага супрацьстаяння. Дональд Трамп у звыклай танальнасці размахвае тарыфнай палкай, якой спрабуе загнаць Грэнландыю ў юрысдыкцыю Вашынгтона. Еўрапейцы пагражаюць абмежаваць магчымасці і амерыканскіх тавараў, і амерыканскіх кампаній на сваёй тэрыторыі. Наспявае новы этап вялікай капіталістычнай вайны. Не вельмі добрая гісторыя. Але з пункту гледжання нацыянальнага эканамічнага эгаізму, штормы ў чужых юрысдыкцыях робяць нашу адносна спакойную гавань больш прывабнай.
Ажыятажны рост лізінгу
Каб надаць дынаміку развіццю гэтага фінансавага інструмента, парламентам цяпер рыхтуецца да разгляду ў другім чытанні праект закона Беларусі «Аб лізінгавай дзейнасці».
Турыстычная галіна з’яўляецца магутным каналам рэалізацыі і прасоўвання беларускіх спажывецкіх тавараў
Турызм імкнуцца развіваць практычна ўсе краіны — бедныя і больш заможныя, з аграрнай і прамысловай эканомікай, якія валодаюць выхадам да мора і размешчаныя ў глыбіні кантынентаў. У гэту сферу актыўна інвестуюць нават вельмі багатыя дзяржавы, якім з пункту гледжання эканомікі падарожнікі, магчыма, і не вельмі патрэбны. Справа ў тым, што індустрыя гасціннасці — гэта не толькі пра падарожжа, загружанасць гасцініц, грамадскае харчаванне, сферы розных забавак. Турызм — гэта магутны інструмент фарміравання іміджу краіны і прасоўвання яе эканамічных магчымасцяў. У тым ліку галіна фарміруе магутны канал рэалізацыі і прасоўвання спажывецкіх тавараў, пра што днямі казаў Прэзідэнт, прызначаючы дырэктара Нацыянальнага турыстычнага агенцтва.
Мабільныя шпіталі і аўталесвіцы. Што новага прэзентуе буйны беларускі вытворца пажарнай тэхнікі
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын прыехаў на завод ТАА «ПАЖСНАБ» у Барысаве. Чым цікавіўся кіраўнік урада і што новага паказалі на прадпрыемстве, журналістам расказаў дырэктар ТАА «ПАЖСНАБ» Алег Дзярабін, перадае БелТА.