Навiны
Аб чым Аляксандр Лукашэнка гаварыў з паслом Венесуэлы
Па запрашэнні беларускага лідара Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Расійскай Федэрацыі Хесус Рафаэль Саласар Веласкес 25 лістапада наведваў Палац Незалежнасці. Падчас папярэдняй сустрэчы кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на больш інтэнсіўныя ўзаемаадносіны паміж краінамі і падкрэсліў, што Беларусь супрацоўнічае з Венесуэлай вельмі даўно. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка запрасіў свайго венесуэльскага калегу наведаць нашу краіну, не выключыў Прэзідэнт і свайго візіту ў Баліварыянскую Рэспубліку.
«Мы праяўляем гасціннасць да ўсіх, хто прыязджае з чыстым сэрцам і адкрытай душой»: эксперты — аб падаўжэнні бязвізу
9 снежня Кіраўніком дзяржавы быў падпісаны ўказ аб прадаўжэнні бязвізавага рэжыму ўезду ў краіну для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў да 31 снежня 2026 года. Каменціруючы прыняцце гэтага дакумента, эксперты сышліся ў меркаванні, што тым самым быў пададзены чарговы прыклад добрасуседства і міралюбнасці нашым заходнім суседзям.
«Калядны кірмаш» і не толькі. Дзе ў Мінску адкрыюцца святочныя кірмашы
Чым здзівіць гасцей галоўны калядны кірмаш у Мінску, расказала на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Эла Жаўтко, паведаміла БелТА.
Як Мінская вобласць узмацняе жывёлагадоўчую галіну
У Мінскім аблвыканкаме адбылося пасяджэнне Савета па ветэрынарна-заатэхнічнай дзейнасці і захаванасці сельскагаспадарчых жывёл і птушкі. Гэта падзея стала важным крокам у фарміраванні адзінай стратэгіі, накіраванай на павышэнне эфектыўнасці жывёлагадоўлі ў рэгіёне.
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды
У сераду ў Палацы Рэспублікі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод прадстаўнікам розных сфер: падатковых органаў, аграпрамысловага комплексу, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, статыстыкі, адукацыі, культуры і іншых. Адпаведныя распараджэнні і ўказы падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Уручыў узнагароды Прэм’ер-міністр Аляксандр ТУРЧЫН.
Лукашэнка павіншаваў калектыў БНТУ з 105-годдзем утварэння ВНУ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта са 105-годдзем з дня ўтварэння ВНУ. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларусь ратыфікавала міжурадавае пагадненне з ААЭ аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення Беларусі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларусь ратыфікавала дагавор з Расіяй аб фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб ратыфікацыі Дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Спецслужбы ўстанавілі аператара дрона, які запусціў беспілотнік з Літвы ў Беларусь