Навiны
Інклюзійны арт-праект дазваляе літаральна памацаць сцены страчаных помнікаў дойлідства
Нібыта ў сонечных прамянях песціцца легендарная Фара Вітаўта — так называлі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне, закладзены яшчэ ў XІV стагоддзі не менш легендарным князем. Мала хто цяпер можа распавесці, якім ён быў, але ёсць выявы, што дапамагаюць зразумець і адчуць подых даўніны. Своеасаблівай рэканструкцыяй страчаных аб’ектаў спадчыны займаецца мастак-манументаліст Васіль Зянько — ён робіць іх бачнымі нават для невідушчых! У гэтым можна ўпэўніцца, наведаўшы Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, дзе прадстаўлены яго арт-праект «Архітэктурная спадчына... кропкі...»
Унучка набыла бабуліну хату праз аўкцыён
Добра паехаць у вёску да бабулі, калі на вуліцы цёпла і сонечна. А калі бабулі ўжо няма?.. Памяць пра яе заслалася, але бывае сумна, нават балюча ехаць туды, дзе цябе ніхто не чакае, не сустрэне. Пустуюць старыя хаты — збыць іх людзі не рашаюцца, а даглядаць няпроста, бо жывуць далёка. У такіх выпадках за справу бярэцца мясцовая ўлада. Здараецца, што пытанне паўстае рубам: быць ці не быць такому будынку на гэтай зямлі? Як ні дзіўна, канкрэтныя рашэнні могуць абудзіць інтарэс нашчадкаў да сваёй спадчыны. Так адбылося ў Бярозаўскім раёне на Брэстчыне.
Кнігі Выдавецкага дома «Звязда» — сярод пераможцаў конкурсу «Мастацтва кнігі»
Сёлета адбыўся 64-ты па ліку конкурс. Вядома, за столькі гадоў сфарміраваныя крэтэрыі і падыходы для вызначэння найлепшых. Але калі прыглядзецца да кніг, што адзначаны сёлета, то можна заўважыць адну вызначальную рысу, якую б можна было сфармуляваць так: «Беларусь перадусім». То бок тое, што вызначае дзяржаву ў розных яе праявах, у тым ліку ў пэўных межах. Гран-пры і перамогу ў намінацыі «Трыумф» сёлета прысудзілі за выданне «Нацыянальны атлас Беларусі» ад РУП «Белкартаграфія» і «Беларускага дома друку». Гэта кніга, да падрыхтоўкі якой далучыліся шмат людзей.
Пра што могуць расказаць архіўныя дакументы?
Чым бліжэй дата 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай, тым больш з’яўляецца гістарычных праектаў і кніг, некаторыя маюць выключнае значэнне для дзяржавы. На Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прадставілі кнігі «Без тэрміну даўнасці. Беларусь. Злачынствы нацыстаў і іх саўдзельнікаў супраць мірнага насельніцтва на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны». Адзін са зборнікаў прысвечаны Мінскай вобласці, другі — Беларусі ў цэлым. Але абодва — як агульны дакумент, які пацвярджае злачынствы, учыненыя на тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Успаміны пра Разіну ў выкананні Тамары Ніжнікавай
Гэта партыя ў оперы «Севільскі цырульнік» (насамрэч адна з найскладанейшых для вакалістак) была візітоўкай опернай дзівы Тамары Ніжнікавай. І ў памяць пра народную артыстку СССР і Беларусі (9 сакавіка адзначалася яе 100-годдзе) менавіта гэту оперу Джаакіна Расіні вырашылі выканаць у Вялікім тэатры. Вечар 11 сакавіка прысвяцілі той, хто доўгі час радаваў беларускую публіку ўласным талентам, але Тамара Мікалаеўна зрабіла вялікі ўнёсак у опернае мастацтва краіны і праз сваю шматгадовую педагагічную дзейнасць. Развітаўшыся з опернай сцэнай, яна пачала рыхтаваць вакалістак і ў пэўны перыяд нават узначальвала кафедру сольных спеваў.
Больш за 500 заявак пададзена на ўдзел у сёлетняй кніжнай выставе-кірмашы
На удзел у ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы пададзена больш за 500 заявак з 20 краін. Пра гэта паведаміў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Езерскі. Але галоўная ўвага, як і Цэнтральны стэнд, будзе скіравана на інтэрактыўнай калектыўнай экспазіцыі дзяржаў-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза.
«Жыццё ў прафесіі» заслужанай артысткі Марыны Вежнавец
Яна абрала балет свядома яшчэ ў маленстве (нейкі час вагалася паміж ім і мастацкай гімнастыкай) і мае плённую кар’еру, якая доўжыцца ўжо больш за трыццаць гадоў. Але ўнёсак заслужанай артысткі Беларусі Марыны Вежнавец у развіццё гэтага мастацтва ў Беларусі значна большы, чым яе асабістыя выступленні ў розных спектаклях, дзе кожная партыя ўвасоблена ярка, з характарам, іскрынкай. А колькі іх было з 1997 года, калі артыстка паступіла ў Вялікі тэатр Беларусі.
Змяніліся падыходы па фінансаванню дзейнасці дзяржаўных тэатраў
«Мы дамовіліся: колькі заробіце, столькі ж з бюджэту атрымаеце. Так? Што яшчэ трэба?.. 50 працэнтаў мы даём тэатрам датацый».
Ефрасіння Полацкая — зорка, пра якую здымаюць кіно
Па ўсёй краіне адбываюцца паказы дакументальнага фільма, прысвечанага манастыру, заснаванаму Ефрасінняй Полацкай.
Народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч прымае віншаванні з юбілеем
Сёння народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч адзначае 80-годдзе — з асабістым святам яе віншуе Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага, у якім яна працуе з 1967 года. Ды і прыхільнікі творчасці павінны звярнуць увагу на спектаклі з удзелам артысткі, якая дагэтуль грае на сцэне. Менавіта на 25 лютага ў праграме запланаваны паказ (ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў) камедыі «Сэлфі са Склерозам», у якім Вольга Міхайлаўна выканала галоўную ролю Маі Міхайлаўны.