Навiны
Нарыхтоўка кармоў набірае абароты
Аграрыі краіны правялі першы ўкос траў на плошчы 518 тыс. га, што эквівалентна 37,5 % ад запланаванага.
Беларускія веласіпедысты заваявалі чатыры медалі ў апошні дзень Гран-пры Санкт-Пецярбурга
На велатрэку «Лакасфінкс» завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку «Гран-пры Санкт-Пецярбурга» 2025 года, паведамляе БелТА.
Стартаваў маштабны міжнародны турыстычны праект
У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» і Нацыянальны цэнтр «Расія» запусцілі праект «Маршруты Перамогі».
Як у Беларусі забяспечваецца шчаслівае дзяцінства
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, пройдзе Рэспубліканскае свята «Дзяцінства — мірная краіна». У Мінску яго ўдзельнікамі стануць дзеці-сіроты, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях, дзеці з асаблівасцямі развіцця і са шматдзетных сем’яў, школьнікі, якія дасягнулі поспехаў у вучобе і спорце. Яны паўдзельнічаюць у дыялогавай пляцоўцы, наведаюць Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і ўскладуць кветкі да абеліска «Мінск — горад-герой». Пасля іх чакае ўрачыстая канцэртная праграма. Святочныя мерапрыемствы да Дня абароны дзяцей пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Бібліятэкам Чувашыі зроблены падарунак з Беларусі
Народны паэт Чувашыі, якога добра ведаюць у Беларусі, пераклаў на сваю родную мову і выдаў кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага (1954 — 2021) «Белым кветам усцелены сад». На апошняй старонцы вокладкі ёсць надпіс: «Кніга выдадзена пры падтрымцы Героя Расіі М. Гаўрылава і другіх жыхароў Чувашыі, якія шчыра любяць Беларусь і беларускую літаратуру».
Беларуская парламенцкая дэлегацыя ўсклала вянок і кветкі да Вечнага агню на Мамаевым кургане ў Валгаградзе
Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў, першым намеснікам старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Ігарам Сергяенкам усклала вянок і кветкі да Вечнага агню на Мамаевым кургане ў Валгаградзе, перадае БелТА.
За год у краiне выкарыстоўваюць каля 3,2 мiльёна тон умоўнага палiва з уласных энергарэсурсаў
Галоўныя задачы, якiя стаяць перад энергетычным комплексам, заключаюцца ў знiжэннi энергаёмiстасцi валавога ўнутранага прадукту i росце электраспажывання. Аб гэтым заявiў намеснiк старшынi Дзяржстандарта — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Вiталь Крэцкi.
Турчын правёў суботнік на Кургане Славы
Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, віцэ-прэм'еры і апарат Савета Міністраў прымаюць удзел у рэспубліканскім суботніку на пляцоўцы Кургана Славы, перадае БелТА.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву аб удасканаленні работы органаў улады, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў Дырэктыву нумар 11 «Аб удасканаленні функцыянавання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.