Top.Mail.Ru

Навiны

Тое, што нас яднае

Тое, што нас яднае

Трыццаць гадоў назад на рэспубліканскім рэферэндуме беларусы выбралі сімвалы, якія адпавядаюць нацыянальным каштоўнасцям і нясуць у сабе традыцыі стваральнага развіцця
У аб’ектыве памяці — подзвіг народа

У аб’ектыве памяці — подзвіг народа

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны закранулі кожнага беларуса, адбіліся на жыцці кожнай сям’і, боль роднай зямлі перадаецца з пакалення ў пакаленне, а ўспаміны сведкаў служаць напамінам пра тое страшнае, што перажыў наш народ. Фотавыстаўка «Памяць у аб’ектыве — 80 гадоў подзвігу», прысвечаная юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, працуе ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Сібірачка Валянціна Баранава прайшла сувязісткай усю Вялікую Айчынную вайну, памяць пра якую захоўвае і ў 102 гады

Сібірачка Валянціна Баранава прайшла сувязісткай усю Вялікую Айчынную вайну, памяць пра якую захоўвае і ў 102 гады

Цяжка паверыць, што гэтая прыгожая, актыўная і нястомная жанчына перасягнула векавы рубеж. Валянціна Баранава прайшла сувязісткай усю Вялікую Айчынную, якую ніколі не забудзе. У 1950-я яна, сібірачка, пераехала ў Гродна, і беларуская зямля стала для яе родна, і ў 2023 годзе сустрэла тут 100-гадовы юбілей. Калі ў дзень святкавання 895-годдзя Гродна, які стаў за сем дзесяцігоддзяў родным нашай гераіні, на вялікай сцэне абласной філармоніі Валянціне Пятроўне ўручалі стужку і знакі адзнакі Ганаровага грамадзяніна горада, тысячная зала апладзіравала ёй стоячы. А ў Палацы Незалежнасці ў Мінску, куды яе запрасіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, каб асабіста ўручыць ордэн Пашаны, яна прачытала ў знак падзякі праніклівыя вершы аб стойкасці ваеннага пакалення.

Як франтавікі стварылі найлепшыя спартыўныя школы

Як франтавікі стварылі найлепшыя спартыўныя школы

Па той бок медаля

Жаночыя абліччы подзвігу

Жаночыя абліччы подзвігу

Яны прыйшлі ў гэты свет для таго, каб ствараць, стаць шчаслівымі, нараджаць і гадаваць дзяцей. Але ўся іх унутраная сіла і ахвярнасць былі прынесены на алтар Перамогі.

Салдацкая каша, ваенная тэхніка і вясеннія кветкі. Як у Батанічным садзе адзначаць Дзень Перамогі
456

Салдацкая каша, ваенная тэхніка і вясеннія кветкі. Як у Батанічным садзе адзначаць Дзень Перамогі

Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае мінчан і гасцей сталіцы на святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Перамогі 9 мая. Праграма разлічана на ўвесь дзень — з 10.00 да 22.00, паведамілі ў прэс-службе Батанічнага саду.



Моладзі трэба адстойваць праўду і зберагаць яе для наступных пакаленняў

Моладзі трэба адстойваць праўду і зберагаць яе для наступных пакаленняў

Такі асноўны пасыл прагучаў у Рэспубліканскім доме моладзі, дзе прайшла сустрэча актыву Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і кіраўніцтва маладзёжных грамадскіх арганізацый. У рамках мерапрыемства адбылося ўзгадненне і публічнае абвяшчэнне афіцыйнай Заявы Саюза моладзі і іншых каструктыўных аб’яднанняў у сувязі з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.


Прэзідэнт Беларусі павіншаваў замежных лідараў з 80-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
397

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў замежных лідараў з 80-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Віншавальныя пасланні накіраваны Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану, Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву і першаму прэзідэнту Рэспублікі Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву і Нацыянальнаму Лідэру туркменскага народа, Старшыні Халк Маслахаты Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Кавелашвілі, Прэзідэнту Славакіі Петэру Пелегрыні і Прэм’ер-міністру Роберту Фіца, а таксама народам Украіны і Малдовы. Пра гэта паведамілі у прэсс-службе кіраўніка дзяржавы. 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю