Навiны
Партызанскі след у Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён»
Істотны ўклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны. На тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі створаны 213 партызанскіх брыгад і 258 асобных атрадаў, з акупантамі гераічна змагалася звыш 374 тысяч народных мсціўцаў. З самага першага дня акупацыі партызаны не давалі спакойнага жыцця гітлераўцам і іх памагатым: здзяйснялі дыверсіі на чыгунцы і іншай інфраструктуры ворага, знішчалі фашыстаў і іх тэхніку, узбраенне, здабывалі найкаштоўнейшую інфармацыю. І колькі б фальсіфікатары ваенных падзей ні лілі бруду на партызан, народны характар партызанскай барацьбы прадэманстраваў выключны гераізм савецкага народа, які рабіў усё магчымае і немагчымае дзеля Перамогі.
Днямі 80 гадоў мірнага жыцця адзначылі Ельск, Мазыр, Калінкавічы, Азарычы
Гэтымі студзеньскімі днямі ўсе пакаленні жыхароў раёнаў Гомельшчыны ўшаноўваюць памяць герояў-вызваліцеляў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Днямі 80 гадоў мірнага жыцця адзначылі Ельск, Мазыр, Калінкавічы, Азарычы. У раёнах прайшлі мітынгі-рэквіемы, фотавыставы, патрыятычныя акцыі, аўтапрабегі з наведваннем брацкіх пахаванняў герояў Вялікай Айчыннай. Разам з жыхарамі раёнаў успомніць гераічны шлях савецкіх байцоў, партызан, якія збівалі фашысцкую навалу з Прыпяцкага Палесся, заклікае праект «Звязды» — «Шляхамі вызвалення» — да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.