Навiны
Як прайшоў адзіны дзень адчыненых дзвярэй у ВНУ і каледжах
Мерапрыемства адбылося ў першы дзень вясновых школьных канікул, каб навучальныя ўстановы маглі наведаць старшакласнікі.
Якія новаўвядзенні чакаюць абітурыентаў сёлета?
У 2025-м скончаць школу каля 56 тысяч адзінаццацікласнікаў. Наперадзе іх чакаюць выпускныя і ўступныя іспыты — здача цэнтралізаваных экзаменаў і тэсціравання, канчатковы выбар спецыяльнасці, ВНУ або каледжа. Да вырашальнага перыяду — усяго пара месяцаў, уступная кампанія гэтага года афіцыйна пачнецца ў канцы мая правядзеннем ЦЭ і ЦТ, у канцы чэрвеня падаваць дакументы ў навучальныя ўстановы пачнуць мэтавікі, а ў ліпені — усе астатнія. Скончыцца прыёмная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ў пачатку жніўня. У Міністэрстве адукацыі запэўнілі, што прынцыповых змяненняў у правілы прыёму не прадугледжана. Аднак ёсць некаторыя нюансы, пра якія расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі ведамства Сяргей Пішчоў.
Як павышаецца якасць і канкурэнтаздольнасць айчыннай адукацыі?
У сучасным свеце, дзе тэхналогіі развіваюцца з неверагоднай хуткасцю, адукацыйныя ўстановы павінны выкарыстоўваць усе магчымасці, каб забяспечыць школьнікам, навучэнцам каледжаў і студэнтам ВНУ максімальна эфектыўнае якаснае навучанне.
У Магілёве ў Беларуска-Расійскім універсітэце ўрачыста адкрылася ваенная кафедра
Заняткі тут пачнуцца ў сакавіку. Але перадавое сучаснае абсталяванне, уся неабходная матэрыяльна-тэхнічная база для тэарэтычнай і практычнай адпрацоўкі ўжо ёсць. Удзел у афіцыйным адкрыцці ваеннай кафедры ўзялі прадстаўнікі кіраўніцтва ВНУ, міністэрстваў абароны і адукацыі, студэнты.
У сталіцы пройдзе форум «Адукацыя і кар’ера»
У Міністэрстве адукацыі адзначылі, што актыўная прафарыентацыйная дзейнасць, якая вядзецца сёння ва ўстановах адукацыі краіны, дапамагае школьнікам падысці да ўступнай кампаніі з выразным уяўленнем сябе ў той ці іншай спецыяльнасці, а значыць, з матывавацыяй да навучання. Профільныя — педагагічныя, інжынерныя — класы ў агульнаадукацыйных школах паспяхова выконваюць яшчэ адну важную місію — павышаюць прэстыж прафесіі педагога і інжынера. Вынікі ўступнай кампаніі мінулага года паказалі, што ў моладзі ўзрасла цікавасць да прафесіі педагога.
Што чакае абітурыентаў у студэнцкім жыцці?
Зусім хутка пачнецца другі семестр навучальнага года ў ВНУ. А значыць, прыйшоў час даведацца, як учарашнія школьнікі адаптаваліся да студэнцкіх будняў. Пра адкрыцці, цяжкасці і радасці вучобы ва ўніверсітэце нам расказалі першакурснікі сталіцы.
У Мінску ўрачыста адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ і БДТУ
Свой часовы камфартабельны дом падзеляць студэнты двух універсітэтаў — БНТУ і БДТУ. Новы, з іголачкі, будынак па архітэктуры пераклікаецца са знакамітым навучальным корпусам БНТУ, які знаходзіцца побач, а ўнутры проста «дыхае» камфортам. Блокі з пакоямі на 2 або 3 месцы, у кожным — асобныя кухня, санвузел і душавы пакой. Ёсць у інтэрнаце спартыўная і трэнажорная залы, пральня, кафэ і іншыя сучасныя выгоды, якія можна пералічваць вельмі доўга, як, зрэшты, і апісваць эмоцыі студэнтаў, якія толькі ўсяліліся ў новае жыллё.
На карысць міждзяржаўных адукацыйных праектаў
Магілёўскі Беларуска-Расійскі ўніверсітэт і Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт пачынаюць рэалізацыю шэрагу цікавых праектаў. Пра гэта паведаміла прарэктар БРУ па вучэбнай рабоце Наталля Валогіна. Стартам стала адкрыццё ў канцы года на базе БРУ беларуска-расійскага Цэнтра сучасных адукацыйных тэхналогій і гуманітарных навук. Гэта вынік падпісанага паміж ВНУ пагаднення падчас Х Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у чэрвені 2023 года ў Башкартастане. Удзел у адкрыцці цэнтра браў прарэктар па міжнароднай дзейнасці СПДУ Сяргей Андрушын.