
У Мінску летам арганізуюць бясплатныя трэніроўкі на пяці пляцоўках
У летнія выхадныя 2025 года ў Мінску пройдуць бясплатныя трэніроўкі па 15 відах спорту на пяці пляцоўках па ўсім горадзе, паведамляюць на сайце спортдляўсіх.бел.

З клоўнам і вясёлымі гусямі: маштабнае свята арганізуюць у Мінскім заапарку 1 чэрвеня
Святочнае мерапрыемства «З інтэрнэту ў лета», прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, адбудзецца ў Мінскім заапарку 1 чэрвеня. У праграме — майстар-класы, дэгустацыя прысмакаў, выступленне беларускага танцавальнага калектыву, інтэрактыў з клоўнам і многае іншае, паведамілі «Минск Новости».

Чарговы скандал напярэдадні другога тура выбараў прэзідэнта разгарэўся ў Польшчы

Больш за 2 тысячы чалавек з пачатку года атрымалі юрыдычную дапамогу на прафсаюзным прававым прыёме
Кожны апошні чацвер месяца юрысты ФПБ лраводзяць юрыдычныя кансультацыі. Ужо заўтра, 29 мая, прававыя інспектары працы пракансультуюць грамадзян ва ўсіх рэгіёнах краіны па працоўных і звязаных з імі пытаннях. Час і месца можна даведацца на афіцыйным Інтэрнет-партале ФПБ.

Трактар BELARUS прызнаны лепшым беларускім таварам у Расіі
Трактар BELARUS 1222.3 прызнаны лепшым беларускім таварам у Расіі, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Сталічная міліцыя будзе патруляваць цэнтр горада на электраскутарах
У цэнтральнай частцы Мінска супрацоўнікі міліцыі будуць несці службу на электраскутарах. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

«Гэта новая філасофія музейнай дзейнасці». Дырэктар аб канцэпцыі будынка Нацыянальнага гістарычнага музея
У канцэпцыі будынка Нацыянальнага гістарычнага музея, які будуецца, будзе ўвасоблена новая філасофія музейнай дзейнасці, расказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Аляксандр Храмой перад урачыстым адкрыццём VI Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.

Рэсурсы дамашняй гаспадаркі беларуса ў І квартале склалі Br2616,5 у месяц
У Беларусі наяўныя рэсурсы дамашняй гаспадаркі ў І квартале 2025 года склалі ў сярэднім Br2616,5 у месяц. Гэта вынікае з даных выбарачнага абследавання, паведамляе Белстат.

Крутой: Пасткам СД павінен стаць гарачай лініяй па пытаннях роўных правоў беларусаў і расіян
Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы павінен стаць гарачай лініяй па вырашэнні пытанняў, звязаных з забеспячэннем роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой 28 мая ў Смаленску на пасяджэнні групы высокага ўзроўню (ГВУ) Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, сустаршынёй якой ён з’яўляецца, паведамляе БелТА.