Навiны
Месячнік Чырвонага Крыжа стартаваў у Беларусі
Штогадовы месячнік Чырвонага Крыжа стартаваў 8 мая і працягнецца да пачатку чэрвеня. Традыцыйна ён будзе насычаны інфармацыйнымі, адукацыйнымі і дабрачыннымі акцыямі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Выстаўкі пра работу грамадскага аб’яднання, у тым ліку ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрыюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, дыялогавая пляцоўка «Шчаслівая сям’я — шчаслівае дзяцінства» пройдзе ў Гомелі, інтэрактыўная пляцоўка будзе працаваць у Дзень сям’і ў Парку Горкага ў Мінску, інтэрактыўная гульня «Бяспечна для жыцця» сумесна з МНС, ДАІ і АСВОД будзе арганізавана ў Гродна.
Ужо зарэгістраваліся 510 кампаній з 11 краін. Падрыхтоўка да «Белагра-2025» набірае абароты
Падрыхтоўка да міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2025» набірае абароты, аб сваім жаданні ўдзельнічаць ужо заявілі 510 кампаній з 11 дзяржаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Беларусь заклікала Індыю і Пакістан да больш хуткага спынення агню і перагавораў
Рэспубліка Беларусь з глыбокай трывогай адсочвае эскалацыю адносін паміж дружалюбнымі нашай краіне дзяржавамі — Індыяй і Пакістанам. З такой заявай выступіла Міністэрства замежных справаў Беларусі, паведамляе БелТА.
У Беларусі павялічаны грашовыя выплаты пры ўручэнні ўзнагарод у сферы сельскай гаспадаркі
У выніку ўдараў Індыі па Пакістану загінулі 8 чалавек, 35 пацярпелі
Сама меней 8 чалавек загінулі, 35 атрымалі раненні ў выніку ўдараў Узброеных сіл Індыі па тэрыторыі Пакістана.
Уначы ў сталіцы зафіксаваны тэмпературны «антырэкорд» мая
У ноч на 6 мая ў сталіцы зафіксавалі новы сутачны тэмпературны рэкорд — −3,8 °С, паведамляе Белгідрамет.
Выставачны праект «Напішу неба мірным» прадставяць у Мінску 7 мая
Выстава прадоўжыцца да 8 чэрвеня.