Навiны
Дэлегацыя Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі наведала Брэсцкую крэпасць
У Брэст прыбыла дэлегацыя Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі для ўдзелу ў пасяджэнні 68-й сесіі. У аэрапорце старшыню Дзяржаўнай думы, старшыню Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаслава Валодзіна сустрэлі старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеяенка і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.
З 1 ліпеня ў Беларусі адкрыецца паляўнічы сезон на бурых мядзведзяў
Паляванне на мядзведзяў было забаронена ў Беларусі ў 1930-я гады. У 1981 годзе звер быў занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яна аднаўляецца адзін раз на 10 гадоў. 31 сакавіка 2025-га ўступіў у сілу адноўлены спіс рэдкіх і знікаючых відаў дзікіх жывёлін і дзікарослых раслін, зацверджаны Міністэрствам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя. Спіс скарэктаваны з улікам бягучай сітуацыі.
Попыт на турыстычныя паездкі ў Беларусь на чэрвень вырас на чвэрць
Цікавасць да Беларусі з боку турыстаў на чэрвеньскія выхадныя, асабліва на перыяд 12-15 чэрвеня, узрасла на 24 працэнты ў параўнанні з мінулым годам, прычым попыт у гэтыя дні перасягае сярэдні чэрвеньскі ў 2,5 раза.
«Трэба ісці кароткім шляхам, дзе няма лішніх перашкод»
Эксперты аб тым, чаму супрацоўніцтву Беларусі з расійскімі рэгіёнамі Прэзідэнт удзяляе асаблівую ўвагу.
ШІ-прагнозы — толькі пагрозы?
Да чаго прыводзіць пашырэнне выкарыстання і даступнасць штучнага інтэлекту.
Чым адметны месяц гісторыка-культурнага турызму?
Першы летні месяц прысвечаны гісторыка-культурнаму турызму. Замкі, палацы, музеі, сядзібы рыхтуюць шэраг праектаў і праграм для наведвальнікаў. Дарэчы, па выніках мінулага года ў топ-3 па наведвальнасці ўвайшлі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Тэма патрыятычнага выхавання, 80-годдзя Вялікай Перамогі захоўвае лідарскія пазіцыі і сёлета. У першым квартале таксама найбольш запатрабаванымі для наведвання былі музеі ваеннай тэматыкі.
Калі можна пайсці ў працоўны водпуск на новым месцы працы?
Калі можна пайсці ў працоўны водпуск пасля працаўладкавання, расказалі ў прэс-службе Мінпрацы.
Імкненне да чысціні і прыгажосці — асаблівасць нашай традыцыйнай нацыянальнай культуры
Чысціня стала своеасаблівым брэндам нашай краіны. Цяпер, у Год добраўпарадкавання, робіцца яшчэ больш, каб наша Беларусь была прыгожай і ўтульнай. Але многае залежыць ад саміх людзей, бо ніхто, акрамя нас саміх, не навядзе парадак у нас у доме ці на падворку. І тут можна сказаць, што добраўпарадкаванне, падтрыманне чысціні цанілася ў беларусаў спрадвеку, з’яўляецца нашай нацыянальнай традыцыяй.
Купацца нельга на двух пляжаж Беларусі
Купанне не рэкамендавана толькі на двух пляжах Беларусі — у Жлобіне і Дуброўне, паведамілі ў пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе Sputnik.
Долар патаннеў на таргах у пятніцу
Расійскі рубель і долар ЗША патаннелі, кітайскі юань і еўра падаражэлі, вынікае са звестак Беларускай валютна-фондавай біржы.