Top.Mail.Ru

Навiны

Каля 800 байцоў студатрадаў сабраліся на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця семестра

Каля 800 байцоў студатрадаў сабраліся на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця семестра

На плошчы Дзяржаўнага сцяга сабраліся дзяўчаты і хлопцы, якія не проста любяць Радзіму, а гатовыя дзейнічаць і рухацца наперад, займацца добрымі і карыснымі справамі дзеля яе росквіту. Штабам студэнцкіх атрадаў, штабам рэспубліканскіх працоўных праектаў — зводным студэнцкім атрадам паводле кірункаў іх дзейнасці ўручылі «Працоўныя пуцёўкі».


Пенсіянерка ў Мінску аддала аферыстам сотні тысяч сямейных назапашванняў

Пенсіянерка ў Мінску аддала аферыстам сотні тысяч сямейных назапашванняў

Гэтыя грошы збіралі некалькі пакаленняў яе сям’і.

Падлетак выкінуў смецце з акна 9-га паверха і пашкодзіў аўтамабіль
234

Падлетак выкінуў смецце з акна 9-га паверха і пашкодзіў аўтамабіль

Падлетак выкінуў пакет са смеццем з акна 9-га паверха на вул. Кульман і выпадкова папаў у прыпаркаваны ў двары дома аўтамабіль, паведамляе «Минск-Новости».


Подзвіг Рымы Шаршнёвай — сімвал мужнасці і адвагі

Подзвіг Рымы Шаршнёвай — сімвал мужнасці і адвагі

Імем сямнаццацігадовай партызанкі, якая закрыла сабой амбразуру варожага дзота, названы вуліцы ў Добрушы і ў сяле Тоцкае Арэнбургскай вобласці. Гэта ж імя — Рымы Шаршнёвай — носіць сталічная гімназія № 25 (некалі — школа, дзе вучылася Рыма), дзе цяпер штогод урачыста праводзіцца Дзень памяці Рымы Шаршнёвай.

Што змянілася ў аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні?

Што змянілася ў аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні?

З мая ўзмоцнена сацыяльная падтрымка некаторых уразлівых катэгорый насельніцтва. Змяненні датычацца аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння. Цяпер, напрыклад, бясплатна яго могуць праходзіць беларусы, якія ваявалі ў Афганістане, а таксама былыя вязні фашызму. Некаторыя катэгорыі могуць скарыстацца кампенсацыяй, калі не пройдуць аздараўленне. Расказваем, што змянілася.

У Пухавіцкім раёне канфіскавана звыш кілаграма наркатычных рэчываў
193

У Пухавіцкім раёне канфіскавана звыш кілаграма наркатычных рэчываў

Упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці праведзены шэраг даследаванняў наркатычных сродкаў, канфіскаваных з незаконнага абароту ў Пухавіцкім раёне, паведамляе БелТА. 
«Балетнае лета» ў Вялікім тэатры адкрые спектакль Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра
362

«Балетнае лета» ў Вялікім тэатры адкрые спектакль Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра

Гэты калектыў упершыню выступіць у Беларусі. Цягам двух вечароў — 4 і 5 чэрвеня — госці прадставяць балет на музыку азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава «Тысяча і адна ноч», які быў створаны паводле арабскіх казак. Аўтары гэтага твора атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР ў 1980-м годзе. У Беларусі яго ведаюць праз пастаноўку дзяржаўнага музычнага тэатра, над якой працавалі прадстаўнікі Азербайджану. Але ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з іншай харэаграфіяй — з артыстамі Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра працаваў балетмайстар-пастаноўшчык Эльдар Аліеў. Хто ходзіць у Вялікі часта, будзе рады новай сустрэчы з Эйюбам Куліевым, галоўным дырыжорам і мастацкім кіраўніком Азербайджанскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, які прыедзе ў Мінск і будзе кіраваць Сімфанічным аркестрам Марыінскага тэатра, што ў Санкт-Пецярбурзе. Едзе да нас і хор Марыінскага тэатра. Вядома, дзеля знаёмства з гасцямі (і іх адметнымі пастаноўкамі) беларускія прыхільнікі балета і чакаюць гэты фестываль.


Акцыю па падтрымцы ветэранаў сферы ЖКГ запусціў галіновы прафсаюз

Акцыю па падтрымцы ветэранаў сферы ЖКГ запусціў галіновы прафсаюз

Рэспубліканскі праект пад назвай «Дапамога ветэрану — памяць у дзеянні» накіраваны ў першую чаргу на аказанне адраснай дапамогі ветэранам галіны і ўдзельнікам аднаўлення краіны пасля Вялікай Айчыннай вайны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю