Навiны
Беларускі далёкамагістральны авіялайнер Airbus A330-200 выканаў першы рэгулярны рэйс
Беларускі далёкамагістральны авіялайнер Airbus A330-200 выканаў першы рэгулярны рэйс, паведамілі БелТА.
Вечныя тэмы ў творчасці Мікалая Рэрыха
Адкрылася выстаўка рэпрадукцый работ мастака і філосафа Мікалая Рэрыха «Прыстанак Святла» ў арт-галерэі «Сфера» бібліятэкі № 18 (вул. Каліноўскага, 55). Праект арганізаваны Аддзяленнем Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Міжнародны Цэнтр Рэрыхаў», які працуе ў Беларусі з 2000 года.
Чаканае і нечаканае ад Сяргея Плыткевіча
Да 2 ліпеня ў Музеі прыроды і экалогіі ёсць магчымасць пазнаёміцца з фотавыстаўкай «Экзотыка Беларусі: прырода». Аўтар — Сяргей Плыткевіч, падарожнік, журналіст, дырэктар выдавецтва «Рыфтур», рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў», заснавальнік партала «Планета Беларусь». Экспазіцыя фатографа, які, дарэчы, у свой час скончыў Полацкі лясны тэхнікум (сёння — каледж), прымеркавана да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя. Падчас яе адкрыцця майстар расказаў пра сваё моцнае захапленне беларускай прыродай.
Графік візітаў на вышэйшым узроўні, сувязі ў эканоміцы і культуры. Кіраўнік МЗС Беларусі наведвае Узбекістан
У першы дзень афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Узбекістан 13 чэрвеня міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў шэраг сустрэч і мерапрыемстваў, паведамляе БелТА.
Урад і КДК зацвердзілі сумесную праграму дзеянняў па стабілізацыі цэн
Асноўная мэта рэалізацыі Праграмы ў 2025 годзе — насычэнне ўнутранага рынку таварамі з улікам прынцыпу фарміравання справядлівай цаны.
Рыжанкоў наведвае з афіцыйным візітам Узбекістан
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 13-15 чэрвеня наведвае з афіцыйным візітам Узбекістан. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2024 год
На сесіі Палаты прадстаўнікоў абмяркоўвалі бюджэт і задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта.
Дэлегацыя Мінска пад кіраўніцтвам Уладзіміра Кухарава сустрэлася з кіраўніком Рэспублікі Башкартастан
Бакі абмеркавалі пытанні ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і рэалізацыі новых сумесных праектаў, паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінскага гарвыканкама.
Законапраект па пытаннях выканаўчай вытворчасці дэпутаты разгледзяць у другім чытанні
Чарговае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудзецца 13 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Дэгустацыі, гульні, абрады. Фестываль фальклорнага мастацтва пройдзе 15 чэрвеня ў Пінскім раёне
У Пінскім раёне 15 чэрвеня пройдзе рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва «Фальварак мінулага», расказала дырэктар Пінскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Наталля Вількоўская, паведамляе БелТА.