Навiны
Азаранка выйшла ў другі раўнд турніру WTA-1000 у Рыме
Прэзідэнт НАК павіншаваў Сабаленку з перамогай на турніры ў Мадрыдзе
Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў Арыну Сабаленку з перамогай на прэстыжным турніры катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Адзінства падыходаў і кансалідацыя сіл. Хрэнін аб захаванні гістарычнай памяці аб ВАВ
Дэлегацыя беларускага ваеннага ведамства на чале з міністрам абароны Віктарам Хрэніным прымае ўдзел у III Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе «За адзінства ўсіх антыфашысцкіх сіл, за поўную перамогу над нацызмам», які праходзіць у Кангрэсна-выставачным цэнтры «Патрыёт» у Расіі.
Паэзію віталі студэнты-аграрнікі
У Мар’iнагорскім аграрна-тэхнічным каледжы добрай традыцыяй сталі сустрэчы з пісьменнікамі краіны. Будучыя механікі, аграномы, электрамеханікі, якія заўтра прыйдуць на працу ў розныя прадпрыемствы АПК краіны, атрымліваюць добры ўрок духоўнага выхавання праз знаёмства з мастацкімі вобразамі і сімваламі ў творах сучасных паэтаў і празаікаў.
Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу парнага разраду турніру WTA-1000 у Мадрыдзе
Орбан прагаласаваў на рэферэндуме ў Венгрыі супраць прыёму Украіны ў ЕС
Хрэнін накіраваўся з афіцыйным візітам у Катар
Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін накіраваўся з афіцыйным візітам у дзяржаву Катар. Пра гэта паведамляе sb.by са спасылкай на тэлеграм-канал Мінабароны.
Каранкевіч: Беларусь разглядае Зімбабвэ ў якасці надзейнага стратэгічнага партнёра ў Афрыцы
Беларусь разглядае Зімбабвэ ў якасці надзейнага стратэгічнага партнёра ў Афрыцы. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч падчас перагавораў з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвай, паведамляе БелТА.
Чарговы анлайн-праект БДУ прысвечаны ўнікальным гісторыям аднагодкаў Вялікай перамогі
«Яны нарадзіліся ў год Перамогі...» — так называецца анлайн-праект БДУ, прысвечаны ўнікальным і кранальным гісторыям аднагодкаў доўгачаканай перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Эксперты — аб Дырэктыве № 12: Знакавы крок, які ўмацоўвае падмурак нашага суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці
Падпісанне Прэзідэнтам Дырэктывы № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» — свайго роду сведчанне сталасці нашага грамадства. Беларусы, будуючы сваю незалежную дзяржаву, дасягнулі таго ўзроўню развіцця як нацыя, калі можна сур’ёзна і з разуменнем не толькі гаварыць пра хлеб надзённы, але шукаць і знаходзіць сэнсы існавання і развіцця народа, краіны, яе суверэнітэту. Гэты дакумент не толькі для кіраўнікоў, яго павінен вывучыць кожны. Гэта, як было вобразна сказана, буквар грамадзяніна. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, зацверджаныя Дырэктывай, даюць канкрэтны адказ на важныя для асэнсавання саміх сябе пытанні — хто мы, па якой дарозе ідзём, якімі арыенцірамі кіруемся. Толькі ведаючы адказ на іх, насельніцтва пэўнай тэрыторыі сапраўды становіцца грамадзянамі пэўнай краіны.