Навiны
У Мінску прыступілі да прадаўжэння Зеленалужскай лініі метро
Тунэлепраходчы механізаваны комплекс «Алеся» запусцілі 25 чэрвеня для прадаўжэння Зеленалужскай лініі метро ад плошчы Бангалор да станцыі «Юбілейная плошча».
Навядзіце парадак у лесе!
На гарачую лінію Дзяржкантролю людзі званілі з розных рэгіёнаў краіны.
Эканоміка краіны мае патрэбу ў новых пілотных праектах у сферы лічбавага развіцця
Парк высокіх тэхналогій правёў сумесны з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі і РУП «Цэнтр лічбавага развіцця» семінар па практычнаму ініцыяванню пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця на падставе запыту галін нашай эканомікі.
Касцюковічы запрашаюць на «Пісьмянкоў луг»
21 чэрвеня ў Касцюковіцкім раёне, на Магілёўшчыне, пройдзе VIII рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг». Гасцей на свята прымае Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт. З самай раніцы ўдзельнікі фестываля збяруцца ў Касцюковічах у раённым цэнтры культуры, дзе ўсіх чакае экскурсійны агляд каля памятнага знака «Літаратурная спадчына».
Як не згубіцца ў лесе?
Штогод дзясяткі, калі не сотні беларусаў губляюцца ў лясах. Адны, паблукаўшы дзве-тры гадзіны, знаходзяць шлях дамоў самастойна. Іншых даводзіцца шукаць усім светам. Нярэдкія сітуацыі, калі лес прачэсваюць і ратавальнікі, і міліцыянеры, і леснікі, і жыхары навакольных вёсак, і валанцёры.
Леснікі прапануюць увесці штраф у памеры Br2100 за смецце ў лесе
Што робіцца для таго, каб мабільная сувязь была якаснай у кожным населеным пункце?
Праблема даступнасці і якасці мабільнай сувязі ў кожным кутку краіны знаходзіцца на кантролі на самым высокім узроўні. У жніўні мінулага года Прэзідэнт Беларусі падпісаў адпаведны ўказ, згодна з якім сотавыя аператары ў абавязковым парадку павінны будуць накіроўваць частку прыбытку на будаўніцтва новых вышак, мадэрнізацыю дзеючых аб’ектаў і іншыя меры па развіцці сетак сотавай сувязі, што дасць магчымасць павялічыць зону пакрыцця і ўстойлівасць сігналу.
У лесе пад Мінскам з’явіўся небяспечны шкоднік. Пачынаецца апрацоўка тэрыторыі
У Ратамскім лясніцтве дзяржаўнай лясной аховай выявілі златагузкі — лістагрызушчага шкодніка. З 4 па 5 чэрвеня ў лясным масіве паміж аг. Атоліна і в. Стукацічы правядуць апрацоўку інсектыцыдамі. У гэты перыяд наведванне лесу будзе небяспечна для людзей і хатніх жывёл, паведамляе «Прысталічча».
У Магілёве запрашаюць на выставу «Народны касцюм — жывая традыцыя лёсу»
Гэты маштабны беларуска-расійскі выставачны праект дасць магчымасць акунуцца ў атмасферу народных традыцый, адчуць дух эпохі і дакрануцца да каранёў славянскай культурнай спадчыны. Наведвальнікаў чакае сустрэча з старажытнымі аўтэнтычнымі экспанатамі, эксклюзіўныя фотаработы традыцыйных народных касцюмаў Магілёўскай і Бранскай абласцей.