Top.Mail.Ru

Навiны

Чаму жалеза і вітамін D перашкаджаюць нам спаць? Урач растлумачыў канфлікт мікраэлементаў

Чаму жалеза і вітамін D перашкаджаюць нам спаць? Урач растлумачыў канфлікт мікраэлементаў

Часам мы глытаем вітаміны, каб стаць здаравейшымі, а ў выніку палову ночы варочаемся і трывожымся. Пра тое, чаму карысныя дабаўкі могуць працаваць супраць нас і як аднавіць баланс у арганізме, расказаў расійскі ўрач Віктар Тарчыла.

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Сярод распаўсюджаных ментальных пастак называюць упартасць (калі мы працягваем рабіць тое, што страціла для нас каштоўнасць), пракрастынацыю (адкладванне рашэння любых задач на апошні момант) і яе супрацьлегласць — апярэджанне (пачынаем занадта рана). Калі казаць проста, ментальныя пасткі — нашы няправільныя дзеянні і ўчынкі, якія часам засноўваюцца на памылках, няслушных уяўленнях і прыводзяць да страты часу. Пры гэтым мы абсалютна ўпэўненыя, што ўсё робім правільна.

Планавыя і пазапланавыя праверкі: як кантралююць якасць аказання медпаслуг у рэгіёнах

Планавыя і пазапланавыя праверкі: як кантралююць якасць аказання медпаслуг у рэгіёнах

Начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Святлана Лазута расказала, як кантралююць якасць аказання медпаслуг у рэгіёнах, паведамляе БелТА.

Унікальную аперацыю дзіцяці з пухлінай косці правялі ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

Унікальную аперацыю дзіцяці з пухлінай косці правялі ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

Унікальную малаінвазіўную аперацыю дзіцяці з пухлінай косці (астэасаркома дыстальнага аддзела сцегнавой косці) і падазрэннем на паражэнне рэгіянальных лімфатычных вузлоў правялі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, паведамляе БелТА.

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Сёння ў магазінах прадстаўлены шырокі асартымент посуду, выкананага з розных матэрыялаў. У апошнія гады асаблівай папулярнасцю ў хатніх гаспадынь карыстаюцца патэльні з антыпрыгарным пакрыццём — тэфлонам. Што яно з сябе ўяўляе і наколькі бяспечнае для здароўя? Чаму ў свой час такое пакрыццё выклікала скандал ва ўсім свеце? Пра гэта расказвае нейрахірург, навуковы супрацоўнік аддзялення пухлін галаўнога мозгу РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, выкладчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, член Беларускага саюза журналістаў Гумен Гарбанніджад.

Высокатэхналагічная дапамога ў афтальмалогіі прыходзіць у міжраённыя цэнтры

Высокатэхналагічная дапамога ў афтальмалогіі прыходзіць у міжраённыя цэнтры

Перадавыя тэхналогіі хірургічнага лячэння захворванняў шклопадобнага цела і сятчаткі з мінулага года магчымыя ў рэгіёнах. 

Інавацыйныя метады ў лячэнні каранарных артэрый укараняюцца ў Беларусі

Інавацыйныя метады ў лячэнні каранарных артэрый укараняюцца ў Беларусі

У нашай краіне ўпершыню праведзены тры аперацыі па стэнціраванні каранарных артэрый па інавацыйнай тэхналогіі, прапанаванай кітайскімі кардыяхірургамі. Яны абучаць метаду ўнутрысасудзістай літатрыпсіі беларускіх медыкаў як з РНПЦ «Кардыялогія» і сталічных бальніц, так і з рэгіёнаў, а таксама перададуць неабходнае абсталяванне. Гэта дасць магчымасць палепшыць якасць жыцця і знізіць рызыку неспрыяльных зыходаў для пацыентаў з цяжкай формай ішэмічнай хваробы сэрца.

«Чакаем павелічэння хворых». Спецыяліст аб росце ВРІ ў Беларусі ў бліжэйшыя тыдні

«Чакаем павелічэння хворых». Спецыяліст аб росце ВРІ ў Беларусі ў бліжэйшыя тыдні

Якія вірусы цяпер распаўсюджаны ў Беларусі, расказала журналістам намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч, паведамляе БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю