Навiны
У Лідзе пройдзе асветніцкая канферэнцыя
Даўнім партнёрам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у арганізацыі Дня беларускага пісьменства з’яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. І найперш плёнам гэтага партнёрства з’яўляецца арганізацыя ў пярэдадзень Дня беларускага пісьменства навукова-практычных асветніцкіх канферэнцый, прысвечаных таму ці іншаму рэгіёну нашай краіны.
У Беларусі плануюць зрабіць больш эфектыўным ланцужок ад ідэі да ўкаранення распрацоўкі ў вытворчасць
У Беларусі плануюць зрабіць больш эфектыўным ланцужок ад ідэі да ўкаранення распрацоўкі ў вытворчасць. Аб гэтым заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» па выніках нядаўняй нарады ў кіраўніка дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.
НАН Беларусі і Кітайская акадэмія навук падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Кітайская акадэмія навук падпісалі пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і план мерапрыемстваў па актывізацыі супрацоўніцтва на 2025-2030 гады. Подпісы пад дакументамі паставілі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік і прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук Хоу Цзяньга, паведамляе прэс-служба НАН.