Навiны
Адвакаты Беларусі правядуць бясплатныя кансультацыі да Дня бацькі
Адвакаты ўсіх тэрытарыяльных калегій 21 кастрычніка правядуць акцыю па бясплатным кансультаванні па пытаннях шлюбна-сямейнага заканадаўства. Акцыя прымеркавана да Дня бацькі, паведаміла БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут.
Прэстыж сям’і і яе каштоўнасці абмеркавалі моладзь і эксперты
У рамках Тыдня бацькоўскай любові, які адзначаецца з 14 да 21 кастрычніка, для моладзі на пляцоўцы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка быў арганізаваны інтэрактыўны форум «Час сямейных каштоўнасцяў». У ім прынялі ўдзел каля сотні маладых людзей — спецыялісты прадпрыемстваў, якія далучыліся да ініцыятывы «Кампаніі, сяброўскія бацькам», а таксама студэнты старшых курсаў ВНУ. У інтэрактыўным фармаце запрошаныя эксперты і маладыя людзі абмяркоўвалі пытанні, якія датычацца рэпрадуктыўнага здароўя, псіхалогіі адносін, балансу работы і сям’і і нават будучых пенсіённых назапашванняў.