Навiны
Як навукоўцы шукаюць культурныя каштоўнасці, вывезеныя з Беларусі нацыстамі
У гады Вялікай Айчыннай вайны БССР страціла тысячы прадметаў мастацтва — у тым ліку сапраўдныя шэдэўры, бясцэнныя творы генія беларускага народа. За восем пасляваенных дзесяцігоддзяў вярнулася на Радзіму толькі дзясятая частка вывезеных па загадзе Гімлера з беларускіх музеяў і галерэй культурных скарбаў, адзначаюць навукоўцы. Сёння прадметы мастацтва, што некалі складалі фонды нашых музеяў, раскіданы па свеце. Іх пошукі — карпатлівая і нават у нечым дэтэктыўная праца. Пра тое, як гэта робіцца, мы спыталі ў чалавека, які прысвяціў жыццё гэтай справе, — Анатоля Сініла, аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў, хто займаецца ўстанаўленнем месцазнаходжання вывезеных з нашай краіны культурных скарбаў.
Некалькі батанічных помнікаў прыроды пераўтворана ў Беларусі
У Беларусі пераўтворана некалькі батанічных помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння. Гэта вынікае з пастаноў Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя № 53 і № 55, афіцыйна апублікаваных на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
На месцы Мінскага замчышча з'явіцца памятны знак
На Нямізе ўсталююць памятны знак на месцы Мінскага замчышча. Пра гэта 13 жніўня журналістам расказаў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вадзім Лакіза, перадае агенцтва «Мінск-Навіны»
У Брэсцкай крэпасці альпіністы рэканструююць манумент «Мужнасць»
У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» ідзе рэканструкцыя аднаго з самых вядомых манументаў ― помніка абаронцам легендарнай цытадэлі «Мужнасць», паведамляе Sputnik.
У Быхаўскім раёне аднавілі помнік ахвярам генацыду
Ёсць на Магілёўшчыне вёска з красамоўнай назвай Чырвоны бераг. Яе, як і населены пункт з аднайменнай назвай у Гомельскай вобласці, у гады Вялікай Айчыннай вайны не абышла бяда. Карнікі загналі ў адзін з дамоў жыхароў і спалілі.
Помнік савецкім пагранічнікам адкрылі каля сцен Брэсцкай крэпасці
Каля Паўночнай брамы мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» 21 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі скульптурную кампазіцыю «Савецкім пагранічнікам прысвячаецца». У цырымоніі прыняў удзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае БелТА.
Мемарыяльны комплекс у Рэкце будавалі ўсім Горацкім раёнам
Калі ехаць праз аграгарадок Рэкта па трасе Горкі — Орша, немагчыма не звярнуць увагі на мемарыял з 8 стэл. На іх пазначаны больш за 600 прозвішчаў. Гэта жыхары 22 вёсак Рэкцянскага сельсавета, якія пайшлі на вайну і не вярнуліся. Сімвалічныя свечка і журавы нагадваюць пра боль і смутак па абарваных вайной жыццях, якія захоўваюць у сэрцах нашчадкі. Помніку ўсяго два гады, дагэтуль гэтыя імёны заставаліся практычна ў невядомасці.
Помнік «Жывая памяць удзячных пакаленняў» адправілі з Мінска ў Маскву.
У Беларусі няма нi аднаго занядбанага пахавання Вялiкай Айчыннай вайны
Беларускі Іван «Сусанін»
Развілку дарог Салігорск — Хорастава ўпрыгожвае помнік скульптара Сяргея Селіханава, архітэктараў Валянціна Занковіча і Леаніда Левіна двум братам-патрыётам Івану і Міхаілу Цубам.