Top.Mail.Ru

У Быхаўскім раёне аднавілі помнік ахвярам генацыду

Ёсць на Магілёўшчыне вёска з красамоўнай назвай Чырвоны бераг. Яе, як і населены пункт з аднайменнай назвай у Гомельскай вобласці, у гады Вялікай Айчыннай вайны не абышла бяда. Карнікі загналі ў адзін з дамоў жыхароў і спалілі.



— Мясцовае насельніцтва паставіла помнік аднасяльчанам, але з цягам часу ён прыйшоў у заняпад, — расказаў старшыня Новабыхаўскага сельсавета Андрэй Стральцоў. — Аднавіць яго ініцыявалі супрацоўнікі Філіяла Транспартнай інспекцыі па Магілёўскай вобласці. Да іх ініцыятывы далучыліся галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў па Магілёўскай вобласці, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Белая Русь», Быхаўскі лясгас. Быў заказаны і ўстаноўлены гранітны памятны знак і металічная агароджа. 

1751623565777.jpg

На ўрачыстым адкрыцці абноўленага помніка прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай ўлады, дэпутаты, насельніцтва. Па інфармацыі Быхаўскага райвыканкама, на тэрыторыі раёна на сённяшні дзень налічваецца 94 памятных знака ваеннай гісторыі, 88 месцаў пахавання ахвяр генацыду і чырвонаармейцаў. Сёлета ў раёне ўзятыя на ўлік яшчэ тры нядаўна выяўленых воінскіх пахавання. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Андрэя СТРАЛЬЦОВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю