Навiны
Беларускія кандытары атрымалі пробную партыю какава-бабоў з Венесуэлы
Дзве кандытарскія фабрыкі Беларусі — «Камунарка» і «Спартак» — атрымалі першыя пробныя партыі какава-бабоў з Венесуэлы, паведаміў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».
XXII Міжнародная спартакіяда па інваспорце «Залаты леў» стартуе ў Магілёве
Яна прысвечана Дню нараджэння Магілёва і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Спаборніцтвы будуць праходзіць 1-2 ліпеня ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Н2О» па вуліцы Залатавустаўскага ў Магілёве.
У Магілёве ўрачыста адкрылася рэспубліканская спартакіяда школьнікаў
Мерапрыемства сабрала болей чым 1700 лепшых юных спартсменаў з усёй краіны, удзельнікаў і пераможцаў розных спартыўных спаборніцтваў і паядынкаў. Яны будуць змагацца на спартыўных пляцоўках Магілёва і Горак па 12 відах спорту. Урачыстае адкрыццё з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму і Рэспубліканскага цэнтра фізвыхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў адбылося ў сценах лёгкаатлетычнага спартыўнага комплексу «Алімпіец».