Яна прысвечана Дню нараджэння Магілёва і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Спаборніцтвы будуць праходзіць 1-2 ліпеня ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Н2О» па вуліцы Залатавустаўскага ў Магілёве.
— Удзел у спартакіядзе прымуць удзел 17 каманд — 105 прадстаўнікоў з Мінска, Магілёва, Магілёўскай вобласці, а таксама Масквы, Санкт-Пецярбурга, Нара-Фамінска, Сергіева Пасада, Каралёва, Сафонава, Протвіна, Смаленска, Луганска, — паведамілі арганізатары. — Праграма ўключае ў сябе спаборніцтвы па жульбаку, кульбуце, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, карнхолу, дартсу, бочы, новусу, армрэстлінгу. Пераможцы і прызёры спаборніцтваў будуць вызначаны ў асабістым і камандным заліку.
Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца «Магілёўская арганізацыя рэабілітацыі і спорту інвалідаў-калясачнікаў», аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама,"Магілёўскі абласны навучальна-метадычны цэнтр фізвыхавання насельніцтва«, «Магілёўскі гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб».
Заснавальнік спартакіяды — старшыня «Магілёўскай арганізацыі рэабілітацыі і спорту інвалідаў-калясачнікаў» Алег Юркоў — сёлета быў адзначаны спецыяльнай прэміяй старшыні Магілёўскага гарвыканкама ў намінацыі «Фізічная культура і спорт».
Нэлі ЗІГУЛЯ