Навiны
На абласных «Дажынках» у Крычаве з’явіліся новыя аб’екты
У магазінах Беларусі з'явіцца фіялетавы хлеб
У Беларусі плануюць наладзіць вытворчасць хлеба з фіялетавай пшаніцы — незвычайнага збожжа, якое актыўна выкарыстоўваецца ў Омскай вобласці. Пра гэта расказаў старшыня камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Мінаблвыканкама Сяргей Прымачэнка, паведамляе SmartPress.
Міністр сельскай гаспадаркі Юрый Горлаў праінспектаваў ход жніва ў Магілёўскай вобласці
Міністр з рабочым візітам наведваў Быхаўскі, Кіраўскі і Бабруйскі раёны. Падчас знаходжання ў Быхаўскім раёне ён паназіраў за тэмпам ўборачнай кампаніі на палетках гаспадаркі СК «Дуброва» ААТ «Магілёўліфтмаша» і ўручыў Падзякі перадавікам — трактарыстам-машыністам Яўгену Нікітіну і Аляксандру Зычкову.
«Сёлета малайцы! Як ніколі». Прэзідэнт высока ацаніў работу хлебаробаў
На палетках ААТ «Азярыцкі-Агра» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам уборкі рапсу, ацаніў перспектывы гэтай культуры для краіны. Кіраўнік дзяржавы ў цэлым цікавіўся ходам уборачнай кампаніі не толькі ў «Азярыцкім-Агра», але і ў Смалявіцкім раёне, Мінскай вобласці, краіне ў цэлым.
Хлебазаводы Белкаапсаюза штодня выпякаюць каля 100 тон хлеба
Хлебазаводы Белкаапсаюза вырабляюць каля 12% усёй хлебабулачнай прадукцыі ў Беларусі, штодзень выпякаюць каля 100 т хлеба. Аб гэтым паведаміла журналістам галоўны тэхнолаг аддзела па вытворчасці прамысловай прадукцыі і кіраванні якасцю Белкаапсаюза Таццяна Касякова, перадае БелТА.
У Румыніі папярэдзілі аб магчымым падаражэнні хлеба ў два разы
Эканамічная палітыка ўрада прэм’ера Румыніі Іллі Балажана можа прывесці да павелічэння цаны на хлеб у два разы. Пра гэта заявіў прадстаўнік Нацыянальнай асацыяцыі малога і сярэдняга бізнэсу Фелічыу Параскіў, паведамляе БелТА.
Як беларускі хлеб застаецца смачным і карысным?
Беларускія прадукты харчавання даўно сталі для айчыннага спажыўца сімвалам якасці і смаку. Зрэшты, якасць прадуктаў, якія вырабляюцца ў нашай краіне, заваявала высокую ацэнку і за яе межамі. Беларускі хлеб таму прамое пацвярджэнне: у яго ёсць прыхільнікі не толькі ў суседняй Расіі, але і, напрыклад, у Таджыкістане, ЗША і Ізраілі.
Ад заводскага элеватара да фасовачнай тары мука пераадольвае шлях у сорак кіламетраў
ААТ «Баранавічхлебапрадукт» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны па вырабе мукі і камбікармоў. Нехта, магчыма, уяўляе падобны камбінат у выглядзе вялікага млына, што перапрацоўвае за дзень 150 тон збожжа на муку ды фасуе яе ў розную тару. Насамрэч гэта не так. Камбінат хлебапрадуктаў — вялікае разгалінаванае прадпрыемства, у склад якога ўваходзяць нават вытворчыя сельскагаспадарчыя ўчасткі. Усяго на прадпрыемстве занята больш за 930 чалавек.