Навiны
Што аб'ядноўвае блогераў і органы ўлады, расказала Пяткевіч
Што аб’ядноўвае блогераў і органы ўлады, расказала намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч на палях II форуму блогераў Беларусі «БлогБай. Сіла ў праўдзе!», перадае БелТА.
У Гродзенскай вобласці абмяркоўваюць развіццё рэгіёнаў
Абмеркаванне ідзе ў рамках прэс-тура для журналістаў і блогераў, які арганізавалі ў Свіслацкім раёне. Галоўная мэта мерапрыемства — паказаць патэнцыял рэгіёну. Па заршэнні прэс-тура адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрыя Караева.
Відэа пра «цяплічнае» жыццё. Як аграблог шматдзетнай сям’і збірае мільённыя прагляды
Шматдзетныя бацькі Аляксей і Кацярына Говін — гаспадары асабістай падсобнай гаспадаркі. У іх два ўчасткі, а гэта каля 80 сотак зямлі. У вялікіх цяпліцах растуць таматы, агуркі, кавуны, па суседстве невялікі ўчастак з кукурузай. Плады сваёй працы прадавалі на рынку, і многія не верылі, што маладыя муж і жонка вырошчваюць іх самі. Тады з’явілася ідэя блога «Хатняя гародніна», у якога сёння дзясяткі тысяч падпісчыкаў.
Праз агонь, дым, ваду і паветра — падчас семінара «Адзін дзень з МНС»
«Зразумеў, што дома мяне нічога не чакае». Брытанскі блогер расказаў, чаму вырашыў жыць і працаваць у Беларусі
Папулярны брытанскі блогер Уіл Эгертан расказаў журналістам, што ўлюбіўся ў Беларусь, таму вырашыў тут застацца і працаваць. Сёння ён сустракаўся з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БелТА.
У Гродне праходзіць першы абласны злёт блогераў «ГроднаМедыяДжэм»
Злёт аб’яднаў больш за 100 блогераў, як вопытных, так і пачаткоўцаў, а таксама прадстаўнікоў рэдакцый СМІ Гродзенскай вобласці і рэспублікі.
Блогеры i актыўныя медыяперсоны ўзялi ўдзел у высадцы дрэў на тэрыторыi будучага Парку народнага адзiнства
18 красавіка на пляцоўцы будучага Парку народнага адзiнства папулярныя блогеры i актыўныя лiдары меркаванняў узялi ўдзел у працоўнай акцыi на карысць добраўпарадкавання сталiцы. Карэспандэнт «Звязды» далучылася да мерапрыемства i даведалася падрабязнасцi.
Блогер Ганна Клінцэвіч: «Гэта не я абрала Бабу Нюру, а яна мяне»
Ганна Клінцэвіч праславілася дзякуючы гумарыстычным ролікам у ТікТок пра Бабу Нюру — жанчыну з беларускай вёскі. «Хочацца зберагчы нашу культуру і паказаць яе сучаснай моладзі!»? — кажа блогер, якая ў вобразе душэўнай бабулі ўвасобіла блізкія і родныя ёй традыцыі.
Стартаваў фінансавы конкурс для відэаблогераў
Нацыянальны банк аб’яўляе аб старце штогадовага конкурсу відэаблогераў. Сёлета, аб’яўленым у Беларусі Годам добраўпарадкавання, ён пройдзе пад дэвізам «Навядзі парадак у асабістых фінансах».
«Навядзі парадак у асабістых фінансах»
Пад такім дэвізам Нацыянальны банк Беларусі праводзіць сёлета конкурс відэаблогераў, які прымеркаваны да Года добраўпарадкавання, паведамляецца на сайце ўстановы.