Навiны
286
Сёлета Анатоль Зэкаў адзначае юбілей
19.01.2025
Паўтараў і я неаднойчы тое класічнае сцвярджэнне, паводле якога, каб зразумець паэта, трэба абавязкова наведаць яго родныя мясціны. Сёння згаджаюся з ім толькі часткова. Усё яно так, але чаму, скажыце, мы не зможам зразумець паэта, добра ўчытаўшыся ў яго вершы? У іх жа павінна быць усё: ад самой зямлі, дзе ён нарадзіўся, да першага кроку на гэтай зямлі, а потым і самастойнай хады па ёй. Паэт і павінен паказаць не толькі сябе самога, але і ва ўсёй красе свой кут, сваю малую радзіму і, вядома ж, людзей свайго краю. А як ён гэта пакажа, якімі сродкамі, якім перакананнем — ужо яго справа.