Навiны
Беларускія веласіпедысты заваявалі чатыры медалі ў апошні дзень Гран-пры Санкт-Пецярбурга
На велатрэку «Лакасфінкс» завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку «Гран-пры Санкт-Пецярбурга» 2025 года, паведамляе БелТА.
Сталі вядомыя імёны лепшых барцоў краіны
Турнір тыдня. Чацвёрты этап Кубка Садружнасці па біятлоне прайшоў у горадзе Дзёміна Яраслаўскай вобласці. Мужчынскую гонку з масавым стартам выйграў беларус Мікіта Лабастаў — у цяперашнім сезоне гэта яго першая перамога ў асабістых гонках. Антон Смольскі заняў першае месца ў гонцы праследавання. Гэта чацвёртая перамога Смольскага ў цяперашнім розыгрышы Кубка Садружнасці і першая ў зімовай частцы спаборніцтваў. Лідар агульнага заліку Кубка Садружнасці на чацвёртым этапе заняў другое месца ў спрынце. Дзмітрый Лазоўскі ў гэтым відзе праграмы заняў трэцяе месца. Ганна Сола стала трэцяй па выніках жаночай гонкі праследавання на 10 кіламетраў. Таксама ў Дзёміна яна стала трэцяй па выніках спрынту.