Навiны
Амаль 2 млн рублёў выдзелена сёлета на рэстаўрацыю Крэўскага замка
На рэстаўрацыю Крэўскага замка сёлета выдзелена 1 млн 840 тысяч рублёў, паведаміла галоўны спецыяліст аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Наталля Чудакоўская, паведамляе Sputnik.
Чэрвень у Беларусі стане месяцам гісторыка-культурнага турызму
Чэрвень у Беларусі будзе абвешчаны месяцам гісторыка-культурнага турызму, расказала на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Кацярына Ганчаронак, паведамляе БелТА.
Лідскі гісторыка-мастацкі музей арганізаваў выстаўку, прысвечаную Купале
Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея супрацоўнічае з рознымі ўстановамі культуры Беларусі. У тым ліку з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Музейшчыкаў злучыла адна важная ў гісторыі беларускай літаратуры падзея — прыезд у Ліду народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў сакавіку 1940 года. Роўна 85 гадоў назад. Між іншым, горад рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства!