Навiны
За тыдзень у Міжгаліновы маніторынгавы цэнтр ФПБ паступіла каля 200 зваротаў
Пытанні самыя розныя — ад тлумачэнняў асаблівасцей кантрактнай формы найму, парадку давання водпуску, аплаты працы ў святочныя і выхадныя дні да сітуацый спрэчных, такіх, як, напрыклад, няпоўная выплата прэміяльных і адпускных. Напрыклад, на думку аднаго з работнікаў, які звярнуўся, наймальнік сістэматычна недаплачваў яму заработную плату. Юрысты ФПБ выехалі ў арганізацыю, вывучылі лакальныя дакументы — парушэнні пацвердзіліся. Па выдадзенай наймальніку рэкамендацыі работніку вярнулі больш за 1200 рублёў.
Ігар Сергяенка правядзе асабісты прыём грамадзян 2 чэрвеня
2 чэрвеня Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Палаце прадстаўнікоў, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.
Падведзены вынікі адзінага дня прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі ў Брэсцкай вобласці
Калі звароты фарміруюць парадак дня
Сергяенка правядзе асабісты прыём грамадзян 2 мая
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правядзе 2 мая асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Палаце прадстаўнікоў.
«Eсць разуменне таго, што мы робім агульную справу»
Тыдзень работы, які штомесяц дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праводзяць у сваёй выбарчай акрузе, плануецца загадзя, каб правесці гэты перыяд з максімальнай карысцю. Для члена Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, дэпутата па выбарчай Лідскай акрузе № 55 Кацярыны СЕРАФІНОВІЧ работа ў сваім раёне — гэта магчымасць не толькі праінфармаваць мясцовыя органы ўлады, грамадзян аб канкрэтных заканадаўчых рашэннях, але і параіцца з людзьмі наконт таго, ці патрэбны тыя ці іншыя змяненні, ці актуальныя яны на месцах. Безумоўна, не абыходзіцца і без прамых кантактаў з насельніцтвам: людзі давяраюць дэпутатам, а таму ідуць да іх са сваімі пытаннямі і праблемамі.
З якімі пытаннямі прыйшлі грамадзяне на прыём да Ігара Сергяенкі
Традыцыйна звароты, якія Старшыні Палаты прадстаўнікоў агучылі жыхары розных рэгіёнаў краіны, былі шматпланавыя. Як ужо не перш раз паказвае практыка ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнай улады з насельніцтвам, людзей хвалююць зямельныя спрэчкі. Прычым многія з іх доўжацца гадамі. У топе зваротаў — і жыллёвае пытанне.
З якімі пытаннямі звярталіся людзі да кіраўніка цэнтральнага рэгіёна?
Днямі старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян. Пытанняў да кіраўніка цэнтральнага рэгіёна традыцыйна шмат, прычым абсалютна розных.
Наталля Качанава правяла прыём грамадзян
Пытанні, з якімі людзі звярталіся да Старшыні Савета Рэспублікі, традыцыйныя. Гэта і стан дарожнага пакрыцця ў сельскай мясцовасці, і зямельныя спрэчкі, якія не атрымліваецца вырашыць з прыцягненнем мясцовых улад. У топе праблем, якія хвалююць грамадзян, — паляпшэнне жыллёвых умоў, якасць праведзеных падчас капітальнага рамонту работ, працаўладкаванне. Неабыякавыя грамадзяне закранулі пытанне патрыятычнага выхавання моладзі, выказалі гатоўнасць дапамагаць хворым дзецям, а таксама іх бацькам.
Ігар Сергяенка правёў прыём грамадзян
Пытанні, з якімі да Старшыні Палаты прадстаўнікоў звярталіся як мінчане, так і жыхары іншых рэгіёнаў, датычыліся добраўпарадкавання тэрыторыі, даступнасці медыцынскай дапамогі, якаснага водазабеспячэння. Узнімалі грамадзяне і прыватныя праблемы, якія ўплываюць на спакойнае пражыванне. Шэраг пытанняў, дарэчы, былі вырашаны да правядзення прыёму: шукаючы дапамогі ў вышэйшых дзяржаўных органах, людзі нярэдка абмінаюць мясцовую уладу, у кампетэнцыі якой знаходзяцца многія пытанні.