Навiны
Прафсаюзы аказалі дапамогу ў аздараўленні звыш 66,5 тысячы дзяцей
Прафсаюзы традыцыйна аказваюць дадатковую падтрымку работнікам, якія маюць дзяцей. Прычым гэта работа вядзецца па самых розных кірунках — ад арганізацыі прафкамамі свят і тэматычных мерапрыемстваў да ўключэння спецыяльных норм у калектыўныя дагаворы, якія даюць магчымасць работнікам, што маюць дзяцей, атрымліваць дадатковыя выплаты ў сувязі з тымі ці іншымі датамі і падзеямі, матэрыяльную дапамогу, выхадныя дні, гарантыі занятасці і інш.
ФПБ: каля 85 % калектыўных дагавораў змяшчаюць нормы па падтрымцы работнікаў з сямейнымі абавязкамі
Гарантыі занятасці, матэрыяльная падтрымка, дапамога ў адпачынку, аздараўленні і многае іншае — і гэта толькі частка тых бонусаў для работнікаў-бацькоў, якія замацоўваюцца ў калектыўных дагаворах па ініцыятыве прафсаюзаў.
Маладыя спецыялісты прыехалі па размеркаванні ў адзін з самых маляўнічых куткоў краіны
У Нацыянальны парк «Нарачанскі» сёлета прыбылі на працу 15 маладых спецыялістаў з розных рэгіёнаў, каб пачаць прафесійны шлях у адной з самых прыгожых і ўнікальных прыродных мясцін Беларусі. Новыя супрацоўнікі ўжо падзяліліся першымі ўражаннямі, распавялі пра свае абавязкі, умовы працы і планы на будучыню.
Калі бацькі могуць узяць дадатковы выхадны, расказалі ў Мінпрацы
Калі бацькі могуць узяць дадатковы выхадны, растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.