Навiны
Чытачоў і пісьменнікаў збірае Пінск
У палескай сталіцы пройдзе II Брэсцкі абласны фестываль дзіцячай кнігі. Нагадаем, што першы прайшоў летась, у Баранавіцкім раёне, у вёсцы Новая Мыш.
Штогод Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымае каля 400 тыс. турыстаў
Брэст пазнаёміўся з кнігай пра Брэсцкі край
У горадзе над Бугам прайшла прэзентацыя кнігі «Беларусь. Зямля пад белымі крыламі. Брэсцкая вобласць».
Традыцыйны кнігаагляд ад «Звязды»
Беларускія пісьменнікі адзначаны казахскім інстытутам
У Беларусі добра ведаюць творчую і навуковую каманду Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. Аўзэва пры Камітэце па навуцы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан. Менавіта гэтая навукова-даследчыцкая пляцоўка найперш спрыяе развіццю беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў на сучасным этапе.
Кнігавыдаўцы аналізуюць тэндэнцыі кніжнага рынку
І ў гэтым ім дапамагае Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, дзе праходзяць сацыялагічныя даследаванні чытацкіх інтарэсаў і магчымасцяў. Кнігі выходзяць і прадаюцца на працягу года, і прасоўваць іх трэба ўвесь час, а не толькі на спецыялізаваных мерапрыемствах. Пра гэта ішла гаворка паміж спецыялістамі галіны на семінары-практыкуме, які быў прысвечаны асаблівасцям кніжнага рынку Беларусі, тэндэнцыям яго развіцця і перспектывам: трэба разумець, на што арыентавацца ў рабоце. У прыватнасці, як прадаваць кнігі на маркеплэйсах, падзяліліся досведам расійскія калегі.
Кнігі на 25 мовах свету выдадзены ў Беларусі ў 2025 годзе
У Беларусі ў 2025 годзе былі выдадзеныя кнігі на 25 мовах свету. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч падчас адкрыцця «Міжнароднага квартала» на XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, паведаміла БелТА.
XXXIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 17 па 22 сакавіка
XXXIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 17 па 22 сакавіка. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Архіўныя дакументы, якія мала хто бачыў, прыадкрываюць «творчую кухню» Івана Шамякіна
Ён з пакалення пераможцаў — прайшоў Вялікую Айчынную, а гэта тая частка жыцця, што вызначала асабісты шлях і творчы лёс многіх пісьменнікаў савецкага часу. Іван Шамякін быў яго часцінкай, пра яго пісаў. А яго творы і цяпер дапамагаюць зразумець прыроду «балючых пунктаў» і характараў беларускіх людзей, а таксама нашу адметную ментальнасць, што так ці інакш выяўляе сябе ў розныя эпохі.